«Без билета» сабралі Мінск-арэну на Дзень усіх закаханых (фотарэпартаж)
Пасля Макса Каржа і Аляксандра Саладухі, першы музычны беларускі калектыў арганізаваў свой канцэрт на буйнешнай пляцоўцы краіны. І ўсё гэта адбылося на Дні святога Валянціна. Карэспандэнты 21.by пабывалі на гэтай рамантычнай падзеі і падзяліліся меркаваннем ад уражанняў.
Кошт за квіткок быў даволі даступным: ад ста тысяч за сядзячыя месцы да трохсот пяцідзесяці на фан-зоне. Калі параўнаць з паралельнапраходзячым канцэртам «J:Morс», то там прышлося бы выкласці мінімум трыста тысяч. Прыкладна восем тысяч чалавек прыйшло ў «Арэну» падчас «Дня святога безбілетніка». Што на наведвальнасці больш, чым выступ Саладухі, але не дацягвае да поўнага аншлагу, як было ў Каржа. Публіка адносна разнастайная: можна было пабачыць зусім падлетак, якія робяць сэлфі на «інстаграме», мілых маладых дзяўчын і хлопцаў, былі людзі з сем’ямі і дзецьмі ды можна было сустрэць і ўжо даволі сталых наведвальнікаў. Але ўсё ж такі пераважалі пары галоў дваццаці – трыццаці.
Сам канцэрт распачаўся амаль без спазненняў, пасля першай кампазіцыі, саліст, Віталь Артыст, павітаўся з фан-зона, танцпляцам і трыбунай. А потым правёў з аўдыторыяй невялічкі фінтэс-занятак па «безбілетаўскім» практыкаванням.
Недзе ў сярэдзіне выступу музыкі зрабілі невялічкую паўзу і на сцэну выйшлі тры маладыя пары закаханых з прапановай рукі і сэрца. Такі шанец выпадае не часта. А ўжо пад канец канцэрта калектыў спланаваў усталяваць самы масавы пацалунак у краіне. Рамантычная атмасфера захавалася на працягу ўсёй падзеі.
Аўтар: Павел Аксіновіч, фота: Лізавета Дубінчына і аўтара.