Распачаты збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну ва Ушачах

Источник материала:  
09.02.2015 15:34 — Новости Культуры
24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект скульптуры, які ўхвалілі сваякі.

Cаюз беларускіх пісьменнікаў і "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць Рыгора Барадуліна — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка.

Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:
ААТ "Беларусбанк" філіял 514 код 614 УНП 100420079 код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039) атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна, прызначэнне плацяжа — добраўпарадкаванне пахавання.
Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінга (выбраць "Плацяжы" - "Адвольныя плацяжы" - "плацёж па рэквізітах").
←Учебники на итальянском языке будут представлены на книжной выставке в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика