Вішнёў: Кнігарня "Галіяфы" скасавана на самым узлёце, мы выязджаем у нікуды
06.02.2015 13:11
—
Новости Культуры
11 лютага адбудзецца імпрэза-развітанне з мінскай кнігарняй "Галіяфы". Гэтая беларуская кнігарня на вуліцы Валгаградскай зачыняецца. З дырэктарам "Галіяфаў" Змітром Вішнёвым пагутарыў карэспандэнт Радыё Свабода.
- Патлумачце, як мы дажылі да таго, што вымушаныя развітацца з кнігарняй "Галіяфы", што здарылася? Чаму зачыняецца кнігарня?
- Здарылася даўно, проста нічога не памянялася. Адбылося гэта яшчэ 28 ліпеня, і мы да апошняга моманту спадзяваліся, што нам усё ж дазволяць гандляваць у гэтым памяшканні. Але так атрымалася, што арэнда ідзе, а гандаль не аднаўляецца. Таму мы вымушаны сысці з гэтага памяшкання, бо нам не дазволяць аднавіць кнігарню. І проста бессэнсоўна трымацца за гэтае памяшканне, у якое было ўкладзена шмат грошай, сілаў і энэргіі. На жаль, мы ўтрымліваць не можам, бо для нас гэта вельмі дорага. Арэнда складае мінімум 20 еўра за квадратны метр. І гэта непад’ёмныя грошы для маленькага выдавецтва, калі гэта памяшканне не гандлёвае. Таму мы мусім адмовіцца. Проста праводзіць імпрэзы без гандлю кніжкамі - гэта для нас раскоша, мы не маем такой падтрымкі збоку. Таму мы сыходзім.
- То бок пытанне з гандлем кнігамі вырашыць немагчыма...
- Відаць, тыя, хто дае нам памяшканне, не зацікаўленыя ў тым, каб мы там заставаліся. І таму памяшканне не ўваходзіць у гандлёвыя. І гэтага не адбудзецца. Я не хацеў бы ісці на прамы канфлікт з гаспадарамі памяшкання, не хачу іх называць. Але Бог ім суддзя. Яны, відаць, больш цікавяцца камерцыяй, чым культурай.
- Нядаўна мы бачылі, што адбылося з кнігарняй "Логвінаў". Яна не атрымала дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаванай прадукцыі, яна атрымала вялізны штраф. Тое, што цяпер адбываецца з кнігарняй "Галіяфы", - гэта падзеі з аднаго і таго ж шэрагу?
- Узнікаюць вялікія пытанні, калі цягам двух гадоў знікаюць з прасторы "Цэх", некалькі разоў перасяляецца "Арт-сядзіба". Я думаю, гэта ўсё з аднаго шэрагу. Да таго, як нас зачынілі, у нас прайшоў шэраг праверак, гэта ўсё не проста так рабілася. Таму ўсё гэта, на жаль, адбываецца ў адным полі.
Калі мы ўязджалі ў гэтае памяшканне, мы зладзілі даволі сур’ёзны рамонт, праразалі праход, мянялі фасад, падлогу, столь, сцены, набывалі мэблю. Для нас гэта былі вялікія грошы, і мы падпісалі кантракт на тры гады. Як бачым, часта гэтыя кантракты вылятаюць у трубу. Судзіцца мы не бачым сэнсу, бо мы проста не выйграем судовую справу. Таму наш кантракт на тры гады для іх нічога не значыць. Хаця ў кантракце было прапісана даволі зразумела, што мы здымаем менавіта гандлёвае памяшканне на тры гады, як мінімум на 2015-2016 гады.
- А як уласнікі тлумачаць сваё рашэнне?
- Гэта настолькі заблытаная гісторыя, столькі ўжо перамыта-перагаворана, столькі было сустрэч. Гэта такая буйная кампанія, з якой мы не можам цягацца па судах. Мы проста мусім сысці. З гэтага будынку выехалі таксама іншыя крамы. Ніхто з імі не судзіцца.
- Але чаму так атрымліваецца, што ў краіне Скарыны цяжка жыць беларускім кнігарням?
- Нават на рускамоўныя кнігі, якія трапляюць да нас, расійскія выдаўцы плацяць ПДВ 8%. Мы плацім значна больш. Таму якую канкурэнцыю мы можам скласці рускамоўным выдавецтвам нават на сваёй тэрыторыі? Хаця б вось гэта выклікае пытанні. Такія праекты, як "Логвінаў", як "Галіяфы" - не камерцыйныя, а культурніцкія. Іх трэба было б неяк падтрымліваць, апекавацца імі. А ў нас гэта выглядае неяк інакш, і гэта вельмі сумна. Ёсць толькі падтрымка нашых чытачоў. Мы ўжо многа гадоў выдаём кнігі, яны запатрабаваныя. Чытачы маральна нас падтрымліваюць. Але гэта не можа нас выцягнуць з гэтай багны, і мы адчуваем, што нам даволі цяжка. Мы спадзяёмся, што неяк выправім сітуацыю, у будучым знойдзем іншае памяшканне пад культурніцкую прастору. Але пакуль мы выязджаем у нікуды. Бо новай культурніцкай прасторы мы заснаваць цяпер не можам. У нас проста нестае на гэта фінансаў.
- Які асноўны здабытак вашай справы, і што вы збіраецеся рабіць далей?
- Далей мы збіраемся выдаваць кніжкі, будзем працаваць як выдавецтва. А кнігарня? Мы вельмі шмат рэсурсаў уклалі ў гэтую кнігарню, таму мы іх не маем. Але гэта добры досвед, і кнігарня "Галіяфы" застаецца ў гісторыі, бо была праведзена процьма імпрэзаў. Я думаю, што прастора была жывая і запатрабаваная. І яна скасаваная фактычна на самым узлёце.