Пяцікласнік з Оршы здымае аматарскія кінашэдэўры
05.02.2015 11:34
—
Новости Культуры
Пяцікласнік з Оршы разам з бабуляй і дзядулем стварае сапраўдныя шэдэўры аматарскага кінематографа. Карэспандэнт "Звязды" пабываў у гасцях у творчай сям'і паўдзельнічаў у здымках мультфільма і навукова-папулярнай кінастужкі.
Вучань 5 класа гімназіі №1 Оршы Мікіта Мядзведзеў - шчаслівы чалавек. У яго ёсць хобі, і яму вельмі пашанцавала з бабуляй і дзядулем. Эдуард і Таццяна Навагонскія шмат часу аддаюць унуку.
Пазнаёміліся мы з імі ў Полацку, дзе праводзіўся першы фестываль-конкурс аматарскага кіно імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно". Мікіта Мядзведзеў прадставіў на суд журы, сярод членаў якога былі супрацоўнікі кінастудыі, мастацтвазнаўцы, свой мультфільм. Твор вельмі хвалілі, уручылі дыплом. Юны аўтар сказаў, што без дапамогі родных не змог бы зрабіць добры мульцік: бабуля дапамагала агучваць, а дзядуля навучыў манціраваць стужку…
Я напрасіўся ў госці да гэтай творчай сям'і.
- Вырабам кінафільмаў пачаў займацца ў 1971 годзе, вытворчасцю відэафільмаў - у 1988‑м. У маім аўтарскім архіве больш за 300 фільмаў. Ёсць сайт - там можна ўбачыць мае стужкі, а таксама работы ўнука, - расказвае Эдуард.
Яшчэ адно яго захапленне - краязнаўства: ён не проста здымае фільмы пра любімую Оршу, але і сам цікавіцца багатай гісторыяй горада, асабліва подзвігамі суайчыннікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Вось цікавыя мантажныя фотаздымкі: побач з фота Оршы, зробленым у гады акупацыі, - сучасныя здымкі тых жа вуліц, дамоў. Унук дапамагаў дзеду і ў гэтай працы.
Глядзім разам фільмы. У адным з іх Мікіта расказвае пра тое, як у сям'і любяць усе разам пячы торты, займацца будаўнічымі работамі на дачы, як мама Мікіты выдатна кухарыць і вучыць гэтаму сына, займаецца з ім спортам, дапамагае добра вучыцца…
- Я ўжо не толькі ведаю некаторыя інструменты, але і працую з адвёрткай, малатком, піламі па дрэве і метале, напільнікамі, надфілем і рашпілем. А з сякерай - толькі ў прысутнасці дарослых. Зрабіў для сябе лаўку і зброю з дрэва. Мне спадабалася будаваць веранду. А пачыналі мы з падмурка, затым былі мур з цэглы, дах і ўнутранае аздабленне… На канікулах акрамя працы і адпачынку ў Оршы, дзе ў нас невялікі драўляны дом, мы часта ездзім па ўсёй краіне, - расказвае школьнік.
Ён ведае пра родны горад не меней, чым старажылы. Калі патрэбны будзе экскурсавод, хлопчыка можна, не задумваючыся, папрасіць расказаць пра старажытны горад на Дняпры.
- Мы з дзядулем наведалі ўсе музеі ў Оршы, у тым ліку і музей лакаматыўнага дэпо і пошукавага клуба "Русічы", сустракаліся з краязнаўцам Аляксандрам Шынкевічам. Стараемся не прапускаць і важныя падзеі нашага горада. Здымаем іх, а потым размяшчаем на сайце, дзе ёсць і мая старонка. Адно з такіх мерапрыемстваў - святкаванне 940‑й гадавіны Оршы, - працягвае гімназіст.
У скарбонцы перамог Мікіта мае і дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу відэафільмаў, прысвечанага мінулай Алімпіядзе ў Сочы. Конкурс арганізаваў віртуальны філіял знакамітага на ўвесь свет Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.
- Па тэматыцы Мікіта падабраў некалькі карцін рускіх і савецкіх мастакоў аб спорце з калекцыі Рускага музея, плюс у мяне ёсць адпаведныя значкі. Вось і "разбавілі" наш фільм рознымі відэасюжэтамі пра спорт. У выніку ўнук заняў 1‑е месца ў сваёй узроставай групе! Ездзілі ў Санкт-Пецярбург на цырымонію ўзнагароджання ўчатырох: Мікіта, я, Таццяна і яе навучэнка, якая таксама атрымала дыплом. Прыемна было браць удзел у такой прэстыжнай творчай "алімпіядзе", - распавядае Эдуард.
- Мая малодшая дачка, яго цёця, якая жыве ў Мінску, перыядычна да нас прыязджае ў госці. Яна і навучыла Мікіту разбірацца ў праграміраванні і самому распрацоўваць праграмы, пакуль нескладаныя, - расказала Таццяна.
Потым мне паказалі мікраскоп, пры дапамозе якога Мікіта здымае фільмы. Даверылі нават зрабіць некалькі кадраў, а потым вырашылі сумесна зняць фільм пра ваду.
Пад мікраскопам глядзім на кроплі вады: водаправоднай, гатаванай, пакупной… Піце, людзі, пакупную! Бо нават у кроплі гатаванай пад мікраскопам такіх "цыклопаў" мы з Мікітам убачылі, што жахнуліся.
Учатырох здымалі і мультфільм. Робіцца гэта не вельмі складана: лічбавы фотаапарат на штатыве, "герой" - цацачны аўтамабіль, напрыклад. Націснуў на кнопку, трохі адсунуў машынку, зноў сфатаграфаваў… На маю думку, самае складанае - мантаж кадраў пры дапамозе спецыяльных праграм. Але "ўладальнікі" сямейнай кінастудыі гавораць, што манціраваць фільмы вельмі проста.
- Магчыма, варта знайсці формы працы з юнымі талентамі, якія захапляюцца відэаздымкай і падаюць надзеі. Напрыклад, у БДУ на базе лагера "Брыганціна" ажыццяўляюць па ўсёй рэспубліцы конкурсны адбор сярод дзяцей, якія захапляюцца матэматыкай, інфарматыкай, фізікай і гэтак далей. І падчас знаходжання ў гэтым лагеры выкладчыкі БДУ з дзецьмі праводзяць заняткі, ужываючы розныя формы навучання. Чаму б у той жа "Брыганціне" са школьнікамі не праводзіць заняткі па нюансах здымкі, рэжысуры, аператарскага майстэрства і мантажу?
У моладзі цяпер ёсць мабільныя тэлефоны і лічбавыя фотаапараты, на якія можна здымаць і відэа. Можа, сярод гэтай катэгорыі варта ў рэспубліцы аб'явіць конкурс фільмаў? У Расіі падобныя конкурсы праходзяць. Упэўнены, сярод канкурсантаў можна будзе знайсці перспектыўных дзяцей, з якімі варта працаваць і далей.
Вучань 5 класа гімназіі №1 Оршы Мікіта Мядзведзеў - шчаслівы чалавек. У яго ёсць хобі, і яму вельмі пашанцавала з бабуляй і дзядулем. Эдуард і Таццяна Навагонскія шмат часу аддаюць унуку.
Пазнаёміліся мы з імі ў Полацку, дзе праводзіўся першы фестываль-конкурс аматарскага кіно імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно". Мікіта Мядзведзеў прадставіў на суд журы, сярод членаў якога былі супрацоўнікі кінастудыі, мастацтвазнаўцы, свой мультфільм. Твор вельмі хвалілі, уручылі дыплом. Юны аўтар сказаў, што без дапамогі родных не змог бы зрабіць добры мульцік: бабуля дапамагала агучваць, а дзядуля навучыў манціраваць стужку…
Я напрасіўся ў госці да гэтай творчай сям'і.
Рэжысёры і краязнаўцы
Таццяна выкладае ў каледжы тэхнічную дысцыпліну. Эдуард - пенсіянер. Па адукацыі - інжынер, скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, працаваў на прадпрыемствах, у гарвыканкаме, займаўся грамадскай дзейнасцю, фатаграфіяй.- Вырабам кінафільмаў пачаў займацца ў 1971 годзе, вытворчасцю відэафільмаў - у 1988‑м. У маім аўтарскім архіве больш за 300 фільмаў. Ёсць сайт - там можна ўбачыць мае стужкі, а таксама работы ўнука, - расказвае Эдуард.
Яшчэ адно яго захапленне - краязнаўства: ён не проста здымае фільмы пра любімую Оршу, але і сам цікавіцца багатай гісторыяй горада, асабліва подзвігамі суайчыннікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Вось цікавыя мантажныя фотаздымкі: побач з фота Оршы, зробленым у гады акупацыі, - сучасныя здымкі тых жа вуліц, дамоў. Унук дапамагаў дзеду і ў гэтай працы.
Глядзім разам фільмы. У адным з іх Мікіта расказвае пра тое, як у сям'і любяць усе разам пячы торты, займацца будаўнічымі работамі на дачы, як мама Мікіты выдатна кухарыць і вучыць гэтаму сына, займаецца з ім спортам, дапамагае добра вучыцца…
- Я ўжо не толькі ведаю некаторыя інструменты, але і працую з адвёрткай, малатком, піламі па дрэве і метале, напільнікамі, надфілем і рашпілем. А з сякерай - толькі ў прысутнасці дарослых. Зрабіў для сябе лаўку і зброю з дрэва. Мне спадабалася будаваць веранду. А пачыналі мы з падмурка, затым былі мур з цэглы, дах і ўнутранае аздабленне… На канікулах акрамя працы і адпачынку ў Оршы, дзе ў нас невялікі драўляны дом, мы часта ездзім па ўсёй краіне, - расказвае школьнік.
Ён ведае пра родны горад не меней, чым старажылы. Калі патрэбны будзе экскурсавод, хлопчыка можна, не задумваючыся, папрасіць расказаць пра старажытны горад на Дняпры.
- Мы з дзядулем наведалі ўсе музеі ў Оршы, у тым ліку і музей лакаматыўнага дэпо і пошукавага клуба "Русічы", сустракаліся з краязнаўцам Аляксандрам Шынкевічам. Стараемся не прапускаць і важныя падзеі нашага горада. Здымаем іх, а потым размяшчаем на сайце, дзе ёсць і мая старонка. Адно з такіх мерапрыемстваў - святкаванне 940‑й гадавіны Оршы, - працягвае гімназіст.
У скарбонцы перамог Мікіта мае і дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу відэафільмаў, прысвечанага мінулай Алімпіядзе ў Сочы. Конкурс арганізаваў віртуальны філіял знакамітага на ўвесь свет Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.
- Па тэматыцы Мікіта падабраў некалькі карцін рускіх і савецкіх мастакоў аб спорце з калекцыі Рускага музея, плюс у мяне ёсць адпаведныя значкі. Вось і "разбавілі" наш фільм рознымі відэасюжэтамі пра спорт. У выніку ўнук заняў 1‑е месца ў сваёй узроставай групе! Ездзілі ў Санкт-Пецярбург на цырымонію ўзнагароджання ўчатырох: Мікіта, я, Таццяна і яе навучэнка, якая таксама атрымала дыплом. Прыемна было браць удзел у такой прэстыжнай творчай "алімпіядзе", - распавядае Эдуард.
Як мы здымалі кіно
Мікіта можа гадзінамі расказваць пра свае захапленні. Паглядзелі разам яго мультфільмы і навукова-папулярныя. Хлопчык так хутка адкрывае спецыяльныя праграмы на камп'ютары, што я часам губляўся. Аказалася, што да ўсяго іншага хлопец яшчэ і праграміст!- Мая малодшая дачка, яго цёця, якая жыве ў Мінску, перыядычна да нас прыязджае ў госці. Яна і навучыла Мікіту разбірацца ў праграміраванні і самому распрацоўваць праграмы, пакуль нескладаныя, - расказала Таццяна.
Потым мне паказалі мікраскоп, пры дапамозе якога Мікіта здымае фільмы. Даверылі нават зрабіць некалькі кадраў, а потым вырашылі сумесна зняць фільм пра ваду.
Пад мікраскопам глядзім на кроплі вады: водаправоднай, гатаванай, пакупной… Піце, людзі, пакупную! Бо нават у кроплі гатаванай пад мікраскопам такіх "цыклопаў" мы з Мікітам убачылі, што жахнуліся.
Учатырох здымалі і мультфільм. Робіцца гэта не вельмі складана: лічбавы фотаапарат на штатыве, "герой" - цацачны аўтамабіль, напрыклад. Націснуў на кнопку, трохі адсунуў машынку, зноў сфатаграфаваў… На маю думку, самае складанае - мантаж кадраў пры дапамозе спецыяльных праграм. Але "ўладальнікі" сямейнай кінастудыі гавораць, што манціраваць фільмы вельмі проста.
Хто падтрымае таленты?
Мікітаў дзядуля шчыра лічыць, што трэба аднавіць савецкую "школу" аматарскага фота і кіно:- Магчыма, варта знайсці формы працы з юнымі талентамі, якія захапляюцца відэаздымкай і падаюць надзеі. Напрыклад, у БДУ на базе лагера "Брыганціна" ажыццяўляюць па ўсёй рэспубліцы конкурсны адбор сярод дзяцей, якія захапляюцца матэматыкай, інфарматыкай, фізікай і гэтак далей. І падчас знаходжання ў гэтым лагеры выкладчыкі БДУ з дзецьмі праводзяць заняткі, ужываючы розныя формы навучання. Чаму б у той жа "Брыганціне" са школьнікамі не праводзіць заняткі па нюансах здымкі, рэжысуры, аператарскага майстэрства і мантажу?