Упершыню беларуская музыка прагучала ў сценах Белага дому ў Вашынгтоне

Источник материала:  
03.02.2015 13:03 — Новости Культуры
Упершыню ў гісторыі беларуская музыка прагучала ў сценах Белага дому ў Вашынгтоне. 4 снежня 2014 года падчас адкрыцця сезона Зімовых канцэртаў у Белым доме там была прадстаўленала Фантазія на тэму ўкраінскага шчодрыка кампазітара Яўгена Магаліфа, сябра Саюза кампазітараў Беларусі.




Гэты твор у выкананні ансамблю флейтыстаў з 19 музыкаў "Chesapeake Flute Consort" (горад Анаполіс) прагучаў у той дзень двойчы: непасрэдна падчас канцэрту, а потым яшчэ і на "біс".

А 10 снежня твор беларускага кампазітара выконваўся там жа яшчэ раз сіламі старшых флейтыстаў зборнага Маладзёжнага сімфанічнага аркестра з Вашынгтона, Балтымора і Анапаліса.

Згодна з правіламі, канцэрты ў Белым доме не анансуюцца, на іх не дазваляецца запісваць гук і рабіць фотаздымкі. Таму Фантазія Яўгена Магаліфа "Carol Of The Bell" была запісана пазней у снежні падчас канцэрта у Анапалісе і выкладзена для прагляду ў інтэрнэт пад адрасам

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


←Экспоненты из 28 стран примут участие в Минской книжной выставке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика