Гурт Trubetskoy упершыю выспупіць у Минску на фестывалі «Даём рады»

Источник материала:
22.01.2015 10:42 — Новости Культуры

У пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2014 года. На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" сыграюць Trubetskoy, Akute, Разбітае сэрца пацана, Мутнаевока і Haina.

Гурт Trubetskoy упершыю выспупіць у Минску на фестывалі «Даём рады»

Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы.

Кошт квіткоў:

Першыя 50 — 170 000 рублёў

Наступныя 200 — 210 000 рублёў

Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў

Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.

Набыць квіткі можна на кропках продажу:

- ГЦ "Рыга", пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных)

- у клубе Re:public

- у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа

- паб-клуб “Графіці”

21.by  
←Выставка молодых художников Брестчины откроется 23 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика