Кнігу "Заходнебеларуская Атлантыда" прэзентуюць ў Мінску. Аднайменная выстава была забароненая ў верасні
21.01.2015 13:25
—
Новости Культуры
Кніга "Заходнебеларуская Атлантыда" прысвечана гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Чытачы змогуць пазнаёміцца як з жыццём звычайных беларусаў у 1921-1939 гады, так і з біяграфіяй цікавых гістарычных асоб, звязаных з нашай краінай. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў пятніцу, 23 студзеня, у Мінску.
Кніга "Заходнебеларуская Атлантыда" складаецца з артыкулаў Ігара Мельнікава, гісторыка і даследчыка жыцця Заходняй Беларусі "за польскім часам".
– Гэтае выданне – вынік маёй пяцігадовай працы ў архівах розных краін. Акрамя гэтага, за гэты час я аб"ездзіў і ўбачыў шматлікія мясціны Беларусі і пазнаёміўся з цікавымі сведкамі той эпохі, якую мы зараз называем "міжваенны час". У маёй прыватнай калекцыі вялікая колькасць аўтэнтычных здымкаў, матэрыялаў і дакументаў 1920-1940 гадоў, частка з якіх апублікавана ў "Заходнебеларускай Атлантыдзе". Прыйшоў час, каб сучасныя беларусы адкрылі для сябе гістарычную праўду пра падзеі 1921-1939 гадоў у Заходняй Беларусі, – адзначае Ігар Мельнікаў.
У выданні можна знайсці аналіз гісторыі заходнебеларускіх тэрыторый у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах міжваеннай Польшчы. Таксама распавядаецца пра падзеі верасня 1939 года, удзел беларусаў у складзе польскага войска ў баявых дзеяннях супраць вермахта і Чырвонай Арміі ў самым пачатку Другой Сусветнай. Аўтар аналізуе гісторыю сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян Заходняй Беларусі, а таксама сумна вядомы Беларускі катынскі спіс.
Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава "Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг." адбудзецца 23 студзеня а 18.00 у сядзібе БНФ на Чарнышэўскага, 3. На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі па тэме і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.
У верасні мінулага года Ігар Мельнікаў прэзентаваў гледачам выставу пад назвай "Заходнебеларуская Атлантыда" ў музеі ў Заслаўі. Але цікавыя экспанаты жыцця беларусаў "пры Польшчы" шырокаму колу гледачоў пабачыць не атрымалася – выставу забаранілі ідэолагі Мінаблвыканкама.