"Мова пачынаецца з цябе": відэаматыватар з'явіўся ў Байнэце

Источник материала:  
12.01.2015 12:02 — Новости Культуры
У Байнэце з'явілася відэа, якое, па меркаваннях аўтараў, матывуе ўжываць беларускую мову ў штодзённым жыцці і распаўсюджваць яе. Ролік зрабіла маладая каманда "Майстэрні сацыяльнага кіно" пры дапамозе прадстаўнікоў беларускага бiзнэса, некамерцыйных арганізацый i медыйных асоб, якія разам аб’ядналіся дзеля таго, каб пераканаць, што культура нашай краіны залежыць толькі ад нас саміх.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


"Мова пачынаецца з цябе" – частка праекта "Культура пачынаецца з цябе!", асноўная мэта якога – прыцягнуць увагу беларусаў да культурных працэсаў у краіне і падкрэсліць іх асабістую ролю ў гэтым. Праект уключае чатыры матывацыйных відэа. Ролік пра мову і іміджавы ролік культуры ўжо прэзентаваны, а вось сацыяльная рэклама на тэму экалогіі і выхавання чакае нас напрыканцы студзеня разам з серыяй інтэрв'ю, артыкулаў і сацыяльных акцый па тэме.




"Майстэрня сацыяльнага кіно" – некамерцыйная арганізацыя, якая ставіць перад сабой мэту павысіць узровень сацыяльнай рэкламы і кіно ў Беларусі. Утварылася "Майстэрня" з ініцыятывы студэнтаў некалькіх ВНУ, якія хацелі навучыцца здымаць добрую сацыяльную рэкламу. Год таму яны зрабілі відэа "Не хавайцеся ад беларускага", які выклікаў бурнае абмяркаванне. А пасля маладыя аматары аб’ядналі намаганні з кінашколай Андрэя Палупанава, каб мэтанакіравана развіваць гэты напрамак у Беларусі.




Сцэнарыст роліка Вікторыя Апекунова, студэнтка юрыдычнага факультэта:

– Чаму ты лiчыш важным для беларусаў размаўляць на мове? Як гэта палепшыць нашае жыццё?

– Адказ просты: бо мы беларусы. Cапраўды дзіўна, што ўвогуле ўзнікае такое пытанне. Мова – тое, што робіць нас адметнымі, дазваляе адразу вызначыць, што з земляком размаўляеш. Можна доўга разважаць на тэмы "Мова – душа нацыі", "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", але, на мой погляд, ужо час не разважаць. Час дзейнічаць. І выкарыстанне беларускай мовы – гэта іншы узровень жыцця, іншая якасць. Бо сам працэс перахода, без жартаў, – перамога над сабой, над сваёй зонай камфорту.

У Беларусі з’яўляецца ўсё больш беларускамоўных курсаў і мерапрыемстваў. Адзін з грунтоўных пашыральнікаў беларускамоўнага асяроддзя, Глеб Лабадзенка, аўтар ініцыятывы беларускамоўных курсаў па ўсёй краіне "Мова Нанова", якія ў 2014 годзе атрымалі афіцыйную рэгістрацыю, кажа:
"Мова – гэта масток і ключык да зусім іншага сусвета, якаснага і цікавага. Мова як мэта ці як сцяг – глупа і нават шкодна, мова як сродак вымярэння сваёй ідэнтычнасці і сувымернасці ў сусвеце – незаменна. Ну, і пакуль што мова – добры і лёгкі спосаб быць адметным".

У здымках "Мова пачынаецца з цябе!" прымалі ўдзел таксама вядомыя беларускія асобы, з якіх можна браць прыклад, – спартсменка Аляксандра Герасіменя, бізнэсоўца Юрый Зісер.

У Юрыя Зісера мы спыталі, ці патрэбна беларусам/грамадству ў медыяпрасторе думка аб тым, што культура пачынаецца з кожнага чалавека? Можа, гэта зразумела, і інфармацыя пра курс долара і кошты больш карысная?

– Канешне, патрэбна. Камусьці дастаткова матэрыяльных патрэбаў, кагосьці цікавіць духоўнасць. Аднак культура патрэбная ўсім.

Аляксандра Герасіменя – двухразовы срэбраны прызёр па плаванні Алімпійскіх гульняў у Лондане-2012, чэмпіёнка Еўропы і свету, а таксама – стваральніца нацыянальнага спартыўнага фестывалю "Мова Cup". Пасля здымак яна дала невялічкае інтэрв’ю, у якім падрабязна распавяла пра свае адносіны з беларускай мовай.




Студэнт эканамічнага ўніверсітэта, герой сюжэта відэа, Улад:
– Складанасць у тым, што ты жыў практычна без яе, усё было на рускай. Да таго ж, мова не у трэндзе пакуль што. Але трэба, каб было нацыянальнае адзінства. Калі памрэ мова – памрэ і нацыя. Мова – яркая прыкмета, якая нагадвае, што мы аб'яднаныя яшчэ і іншым, акрамя мовы".

Здымкі ролікаў праспансіравалі мабільны аператар Velcom, інтэрнэт-правайдар "Атлант Тэлекам", кaмпанія "Хенкель Баўтэхнік".
←Группа Trubetskoy в феврале даст первые концерты в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика