У Віцебску ўпершыню Каляды адзначаць сем'ямі
06.01.2015 10:10
—
Новости Культуры
У Віцебску ў гэту нядзелю, 11 студзеня, упершыню пройдзе Калядны сямейны фэст. У казачную пляцоўку ператворыцца адна з залаў культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна".
Аб праграме фэсту TUT.BY распавяла адна з яго арганізатарак Марына Булатоўская:
- А 11-й гадзіне распачнецца кірмаш майстроў. Тут можна будзе набыць дзіцячыя цацкі з дрэва і гліны, швэдры, шалікі, нататнікі з беларускімі традыцыйнымі матывамі і арнаментамі, беларускія дзіцячыя кніжачкі і дыскі і і г.д. Адначасова пройдуць два майстар-класы для дзетак. Будзе працаваць святочная фотазона. Удзельнікі фэсту змогуць паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх гульнях і забаўках.
Кульмінацыяй сямейнага свята (а 13-й гадзіне) стане канцэрт гурта Vuraj, які падрыхтаваў адмысловую 2-гадзінную калядную праграму для маленькіх і дарослых.
Фэст адбудзецца ў межах праекту "Забаўлянкі для Янкі" пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма".
Больш падрабязная інфармацыя - у суполцы фэсту і па тэлефоне: + 375 (33) 380-81-25 (Ганна).