Тайскі бокс, вадкая валюта і начны Берлін: у Мінску адкрылася выстава дакументальнай фатаграфіі

Источник материала:  
28.12.2014 22:39 — Новости Культуры
Крэатыўная прастора "ЦЭХ" зноў стала эпіцэнтрам сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі. 27 снежня тут урачыста адкрылі групавы праект 11 маладых беларускіх фатографаў.

На выставе "Бліжэй, чым блізка" прадстаўлены 13 дакументальных і арт-праектаў, якія адлюстроўваюць тыя тэмы, якія хвалююць аўтараў: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, начное жыццё, тайскі бокс, рэлігія, смяротная кара, самагон, цэнзура, скокі з парашутам і людзі ў прафесіі.

Фотапраекты былі створаны ў рамках адукацыйнага курса па фотожурналістыке пад кіраўніцтвам Андрэя Паліканава і Таццяны Плотнікавй (часопіс "Русскій репортер"), а таксама Юрыя Козырава (агенства NOOR, часопіс "TIME"). Цягам шасці месяцаў аўтары некалькі разоў сустракаліся з куратарамі, асноўная праца вялася праз інтэрнэт. Падчас урачыстага адкрыцця выставы куратары Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава заўважылі, што ў межах курса беларускія фатографы вучыліся ў старэйшых калег - куратараў, а куратары - у іх.









Адзін з аўтараў выставы Дар'я Сапранецкая (злева) і куратары адукацыйнага курса Андрэй Паліканаў і Таццяна Плотнікава





Аўтары фотапраектаў і арганізатар курса - Юлія Дарашкевіч


Праект Людмілы Пагодзінай "Белрін: ад заходу да світання" паказвае разнастайнае начное жыццё сталіцы Нямеччыны


Праекты Сяргея Гудзіліна "Адцэнзураваная фатаграфія" і "Няма словаў. Няма міру?" - пра цэнзураванне гарадской прасторы





У сваім праекце "Навука - гэта..." Аляксандра Салдатава знаёміцца з навукоўцамі і задае ім адно і тое ж пытанне





Фатограф Дзяніс Дзюба паказаў штодзённасць беларускага тайскага баксёра ў праекце "Муай-бай"



На выставе прадстаўлены два праекта Уладзя Грыдзіна: "Наташа" - гісторыя пра дзяўчыну, якая ніколі не бачыла, і "Нябачны футбол" - пра футбалістаў, якія страцілі зрок



Надзея Бужан ў праекце "Соль зямлі" распявядае пра жыцце і веру 77-гадовай спадарыні Алены





Юлія Ваўчок даследвала асаблівасці страчанай культуры самагонаварэння і разбіралася з "вадкай валютай"





Праект Сяргея Балая "Найвышэйшая мера" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі






Выстава даступна да 27 студзеня 2015 года, штодзённа з 10.00 да 22.00.
Адрас: г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 58, корпус 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад'езд, 2 паверх.
Кошт квітка: 25 тысяч рублей.
←Триптих на произведения Быкова, инсталляция о войне в Украине. Витебские художники подвели итоги года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика