Бліжэй, чым блізка: Унікальны фотапраект прэзентуюць у Мінску
26.12.2014 18:54
—
Новости Культуры
Што можа быць бліжэй, чым позірк, дотык, пацалунак ці малітва? Як блізка можна падысці да свайго героя, каб пабачыць не толькі эмоцыі, але і ягонае жыццё? Гэта цягам паўгода высвятлялі 11 беларускіх фатографаў, якія стваралі ў межах агульнага навучальнага курса свае фотапраекты.
Зазірнуць бліжэй, чым блізка з дапамогаю дакументальных і арт-праектаў фатографы вырашылі ў тыя праблемы, якія іх хвалююць: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, тайскі бокс, смяротная кара, самагон, скокі з парашутам і шмат чаго іншага. Адсюль і агульная назва выніковай выставы курса, якая пройдзе ў прасторы ЦЭХ з 27 снежня 2014 года да 27 студзеня 2015 года.
Несупынная праца з куратарамі ды агульныя абмеркаванні прывялі да знікнення межаў у жанрах, а ў некаторых выпадках нават да змены жанраў. Кожны праект па-свойму ўнікальны, шматбаковы, дазваляе глыбока зазірнуць у з’яву, якую прэзентуе. Уваход на выставу будзе платны – 25 тысяч рублёў. Сімвалічны кошт заклікае падтрымаць супольны праект і дапамагчы хаця б часткова кампенсаваць выдаткі на правядзенне выставы.
Выкладчыкі курса:
Андрэй Паліканаў (Расія),
Юрый Козыраў (Расія),
Таццяна Плотнікава (Расія),
Пэп Банэт (Pep Bonet, Іспанія).
Удзельнікі выставы:
Уладзь Грыдзін,
Аляксандра Салдатава,
Сяргей Гудзілін,
Дзяніс Дзюба,
Людміла Пагодзіна,
Надзея Бужан,
Юлія Ваўчок,
Максім Сарычаў,
Зміцер Кужалькоў,
Даша Сапранецкая,
Сяргей Балай.