Беларускі дзяржаўны цырк запрашае на святочную праграму «Чароўны сон у зімнюю ноч»
З 17 снежня па 14 студзеня на манежы Белдзяжцырку праходзіць аўтарскі праект «Чароўны сон у зімнюю ноч». Першым чынам спектакль накіраваны на дзіцячую аўдыторыю як святочнае віншаванне надыходзячых Калядаў і Новага году.
Праграма з’яздоўвае традыцыі цыркавога, тэатральнага, музычнага, харэаграфічнага мастацтва і мае асновы самабытнай культуры Беларусі. Па зместу Дзед Мароз чароўным вобразам перанясецца ў атмасферу старажытных беларускіх паданняў, легенд ды міфаў і стане сведкам барацьбы паміж дабром і злом.
Падзею прадставяць вялікая колькасць найлепшых айчынных артыстаў: жанглёраў, гімнастаў і акрабатаў, наезніках на канях, а таксама дрэсіроўшчыкаў коней, вярблюдаў, лам і сабак. Спецыяльна для спектакля пастаноўшчыкі стварылі новыя цыркавыя нумары, была напісана музыка. Дарэчы, напісаў сцэнар пастанавіў праграму рэжысёр Вітаўт Грыгалюнас, а музыку - кампазітар Дзмітрый Фрыга. Агульна ў стварэнні праекту прымала ўдзел дзевяць чалавек. Паводле пастаноўшчыка праграма «Чароўны сон у зімнюю ноч» рыхтавалася каля шасці месяцаў, у спектаклю ўдзельнічае больш за 50 артыстаў і ўсе яны прадстаўляюць «Белдзярцырк».
Распавёў пра рэалізацыю праекту і будучыню праграмы і дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырку Уладзімір Шабан:
- Шмат квіткоў ужо набыта, на многія дні іх ужо цалкам няма. Яны ў першы шэраг каштавалі 300 тысяч рублёў, а мы знізілі цану да 250 тысяч. Спецыяльна для гледача было вырашана працягнуць на два дні паказ спектаклю да 14 студзеня. А ў будучыне плануем адправіцца ў гастролі, вядзем некаторыя дамоўленасці з маскоўскімі цыркамі, а таксама з Бакінскім дзяржаўным цырку. А да нас прыедзе праграма «Шоу гіганцкіх фантанаў».
Творчыя навацыі, аўтарская музыка, выдатныя касцюмы з беларускімі матывамі сучаснае светлавое і гукавое супаваджэнне ў пастаноўцы цыркавога спектаклю «Чароўны сон у зімнюю ноч» стануць цудоўным святочным падарункам для мінчукоў і госцеў сталіцы. Паспейце набыць квіток.
Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.