У мінскіх «Піратах» вызначылі «Герояў году» па версіі Тузін Гітоў (фотарэпартаж)
Папулярная музычная прэмія «Героі году», якая штогод праводзіцца 12 снежня, агучылі імёны пераможцаў па версіі парталу tuzin.fm у сталічным клубе «Піраты». Таксама падчас мерапрыемства выступілі выбітныя беларускія калектывы. Глядзім фотарэпартаж 21.by з канцэрту.
Уручаў некаторыя прэміі ў вёў падзею вядомы кінакрытык і журналіст Максім Жбанкоў.
Першым выступіў гурт Navi, якія толькі стварыліся ў гэтым годзе, але хутка прадставяць свой другі альбом. На прэміі калектыў выступаў у якасці дуэта з акустычнай праграмай. Сябры гурта атрымалі ўзнагароду ў намінацыі «Кліп году».
Другімі на сцэну выйшлі музыкі з калектыву Landau, якім адразу ўручылі прэмію «Песня году» за кампазіцыю «Снежань». Гурт выконвае музыку ў стылі пост-рок на беларускай і англійскай мовах.
Пасля Landau сыгралі свою музыку дуэт «Аляксандра і Канстанцін». Гэта менавіта той калектыў, якія першымі прадставілі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне» ў 2004 годзе. Яны атрымалі прэмію ў намінацыі «Альбом году» за кружэлку «М1».
Далей вышлі на сцэну гурт Сяргей Башлыкевіча Leibonik – поп-рок з элементамі indie. Музыкі выконваюць вельмі пазітыўную музыку, нават пра літаратурных класікаў. Келектыў атрымаў прэмію ў намінацыі «Адкрыццё году», якую ўручыў лідар гурта Hurma і пераможны мінулай прэміі ў гэтай жа намінацыі, Мікіта Найдзёнаў.
Перад ўручэннем прэміі на сцэну «Піратаў» выйшаў музыка пад псеўданімам «.K» (кропка кей). Выканкаўца мае спецыфічны голас і гэтым зачароўвае слухачоў.
А хто жа стаў Героям году? У намінацыі былі прадстаўлены «Ляпис Трубецкой», Лявон Вольскі, Akute, Landau, Navi ды іншыя выканаўцы. Але пераможцам аказаўся фолк-панк гурт Dzieciuki. Узнагароду ўручылі калектыў Re1ikt – пераможцы мінулай прэміі. Пасля невялічкай цэрымоніі Dzieciuki працягвалі граць сваю экспрэсіўную музыку, а наведвальнікі кінуліся ў пляскі!
Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара.