Віцебскі акцёр атрымаў прыз за лепшую ролю на "Нацыянальнай тэатральнай прэміі"
01.12.2014 10:13
—
Новости Культуры
Малады акцёр Раман Салаўёў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа атрымаў узнагароду на трэцім республіканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".
Раман Салаўёў атрымаў прыз "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі театра драмы" – за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева.
Вынікі конкурса падвялі напярэдадні, 30 лістапада, у Мінску. Ягоны фінал праходзіў 24-30 лістапада. На адзнаку журы прэтэндаваў 21 спектакль з розных тэатраў краіны.
Раман Салаўёў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2013 года, пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Завочна навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Роля Сашы ў спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам" стала для яго дэбютам на Коласаўскай сцэне.