У кнігарнях з'явіцца "натхняльны" каляндар на беларускай мове

Источник материала:  
26.11.2014 11:26 — Новости Культуры
Кампанія “Будзьма беларусамі!” выпусціла ўнікальны каляндар на 2015 год, які дапаможа камусьці падмацаваць, а камусьці авалодаць новымі ведамі ў беларускай мове. Кожны дзень увасоблены ў малюнку і словазлучэнні на роднай мове. Больш за тое, кожны месяц будзе прысвечаны пэўнай тэме, а на старонках знойдуцца адметныя беларускія прымаўкі.

Малюнкі для выдання падрыхтавала мастачка Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”, а дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю каляндара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”).



Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар дапаможа узбагаціць слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця, упэўніваюць аўтары выдання.

“Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову”, - кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”.




Паштоўкі можна знайсці у кнігарнях i ў інтэрнэт-крамах.
←В Минске пройдет второй «Дзень вышыванкі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика