N.R.M. адсвяткавалі свае двадцаць год вялікім канцэртам ў клубе «Піраты» (фотарэпартаж)
Источник материала:
08.11.2014 13:13
—
Новости Культуры
Незалежнай Рэспублікі Мроі ў гэтым годзе спаўняецца 20 год! І ўдзельнікі гурта выбралі адзначыць сваю круглую дату канцэртам 7 лістапада, у дзень народзінаў цяперашняга саліста – Піта Паўлава. Таксама ў канцэрце ўзялі ўдзел калектывы «Тонкіход» і «Мутнаевока». Глядзім фотарэпартаж карэспандэнта 21.by Паўла Аксіновіча.
Пасля разагрэву ад маладых гуртоў, на сцэну выйшаў N.R.M. Дарэчы, у гэтым годзе яны выпусцілі свой апошні, а ў новым складзе першы, альбом «Д.П.Б.Ч.». Музыкі выконвалі песні, з якіх пачынаўся гурт, так і зусім новыя. Недзе пад сярэдзіну выступа да выканання музыкі з «Народнага альбома» далучаліся іншыя калектывы і музыкі. Канцэрт скончыўся спевам «Трох чарапах» – неафіцыйным гімнам беларускай моладзі мінулага дзясяцігоддзя.
21.by