Кнігарня “логвінаЎ” запрашае на Месяц польскай літаратуры
06.11.2014 14:49
—
Новости Культуры
У Мінску трэці раз адбудзецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”.
Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў у тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Акрамя таго, кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) штодня запрашае наведаць “Польскую шафу” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.