Вядомыя беларусы зняліся ў промароліку пра Станіслава Манюшку

Источник материала:  
03.11.2014 18:07 — Новости Культуры
Паліна Рэспубліка, Лявон Вольскі, Андрусь Такінданг, Тамара Лісіцкая, футбалісты, мастакі і медыйныя персоны зняліся ў беларускамоўным промароліку да оперы Verbum Nobile да 195-годдзя са дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Вядомыя беларусы на відэа сцвярджаюць, што ў Беларусі ёсць свой Моцарт, а таксама тлумачаць, чаму патрэбна класічная музыка ў сучаснасці.  



10 лістапада ў Камерным музычным тэатры "Галерэя" у Палацы культуры прафсаюзаў Музычны Дом "Класіка" прадставіць аднаактавую лірыка-камедыйную оперу Станіслава Манюшкі "Verbum Nobile" ("Слова гонару"). Спектакль праходзіць ў камерным фармаце і доўжыцца 60 xвілін.

Першы прэм'ерны спектакль адбыўся ў маі 2013 года, і да гэтага мерапрыемства адбыўся першы беларускі оперны флэшмоб.



У беларускай шляхты колісь быў звычай – заключаць дамову пра будучае вяселле сваіх дзяцей. Такая дамова замацоўвалася Verbum Nobile — словам гонару. Пра гэта камедыя Станіслава Манюшкі.

У чарговым спектаклі партыю галоўнай гераіні Зосі выканае Настасся Xрапіцкая, лаурэатка і прызёрка спецыяльнага прыза конкурса маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі, вучаніца заслужанай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай.
 
Дырыжыраваць спектаклем на гэты раз будзе малады і амбіцыёзны Уладзімір Авадок. Не гледзячы на свой узрост, ён ужо быў Мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Камернага аркестра Гомельскай філармоніі, асістэнтам галоўнага дырыжора сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Уладзімір - удзельнік міжнародных майстар-класаў разам з сімфанічным аркестрам Маскоўскай філармоніі. 

Музычны Дом “Класіка” арганізуе канцэрты акадэмічнай музыкі і музыкальныя спектаклі ў новых фарматах і формах, сумяшчае жанры, стылі і накірункі ў цікавых і незвычайных рэжысёрскіх знаходках. рагнізатары імкнуцца ўцягнуць гледача ў працэс на сцэне і знайсці новы падыход да падачы класічнага музыкальнага матэрыяла ў прыватнасці нацыянальнага музычнай спадчыны Беларусі ў сусветным кантэксце. 
←Дни культуры Беларуси впервые проходят во Вьетнаме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика