Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Источник материала:
01.11.2014 11:04 — Новости Культуры

 У апошні чацвер кастрычніка, на сталічнай пляцоўцы «Дом культуры» прайшоў сумесны акустычны канцэрт у стылі індзі. У ім прымалі ўдзел Андрэй Сянькевіч і дуэт «Бачу ўпершыню». Уваход, прычым, быў вольным.

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Першым сыграў Андрэй Сянькевіч - заснавальнік і фронтмэн праекта Station 86, гітарыст гурта «Кактэйль Шаляпіна». Выконвае беларускамоўную і рускамоўную музыку ў напрамку індзі рок, кантры і фолк. Музыка прадставіў свой сольны акустычны сэт.

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Другімі жа на памосткі выйшаў паэтычна-музычны праект маладога паэта Алеся Снега і музыкі Андруся Закаханага. Як кажуць хлопцы, гэта не проста вершы на музыку, гэта спалучэнне спеваў і чытанняў вершаваных радкоў двух удзельнікаў гурта. Граюць хлопцы ў стылі акустычнае індзі з элементамі індэпэндэнт-музыкі.

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)

Пра арганізацыю канцэртаў такога фармату распавёў Алесь Снег:

Восеньскае акустычнае індзі прагучала ў клубе «ДК» (фотарэпартаж)- Канцэрты, якія ладзяць бясплатна, вядома папулярныя. Людзі ў нас не вельмі любяць плаціць за музыку, а тым больш беларускую. Але гэта варта выпраўляць. У нас годныя музыкі. І таму калі адзін раз чалавек прыедзе бясплатна, і яму спадабаецца, то ёсць верагоднасць, што ў наступны раз ён з лёгкасцю пойдзе на канцэрта гэтага ж выканаўцы за грошы. Знайсці прастору даволі лёгка зараз, у Мінску няма вялікіх праблем з пляцоўкамі. Я ўпэўнены, што такія канцэрты яшчэ безумоўна будуць. І не раз. Плануем у снежні арганізаваць калядны акустычны канцэрт.

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара.

21.by  
←ТОП-5 столичных кинопремьер ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика