Стрыт-арт на Кастрычніцкай вуліцы: акт хуліганства ці крок да стварэння новага культурнага цэнтра ў Мінску
31.10.2014 19:06
—
Новости Культуры
На мінулым тыдні Мінск накрыла хваляй вулічнай культуры: у межах вялікага стрыт-арт фестывалю Vulica Brasil гарадскую прастору трансфармавалі бразільскія і белрускія мастакі. На Кастрычніцкай вуліцы з'явіліся стрыт-арт інтэрпрэтацыі нацыянальных сюжэтаў: мастак Cowek аздобіў чырвоныя сцены завода МЗКР выявамі на беларускія матывы, бразілец Ражэрыо Фернандэс ярка намаляваў жыццё Фрыды.

Большасць гараджан успрынялі такое абнаўленне вуліцы пазітыўна. Але дзеля справядлівасці TUT.BY выслухаў і крытычнае меркаванне на гэты конт.
"Кастрычніцкая вуліца сама па сабе – адметны гістарычны куточак горада, са сваім кліматам, са сваім духам. Любое ўмяшальніцтва ў прастору Кастрычніцкай павінна быць вельмі асцярожным. Вуліца – гэта наша агульнае, і любыя інтэрвенцыі ў гэтую прастору павінны прынамсі абмяркоўвацца.
Я лічу, што існуюць пэўныя месцы ў горадзе, якія каштоўныя самі па сабе і не патрабуюць дадатковай атракцыі. Што да канкрэтнай сітуацыі, тое, што там паўстала – не дапаўняе, не паляпшае гэтую прастору Кастрычніцкай, а прыўносіць у яе дысананс. І я разумею, калі гэта робіцца падпольнымі артыстамі, для якіх сам мастацкі акт – гэта хуліганства, і робіцца з тым, каб правакаваць, каб парушаць існуючыя нормы. А ў дадзеным выпадку гэта паўстала ў выніку афіцыйнай дамоўленасці. З аднаго боку, прастора псуецца – гэты роспіс, на маю думку, унёс пэўны дысанан, ён не гарманічны, а з другога боку, гэта такая прафанацыя – гэта нібыта афіцыйна дазволены стрыт-арт.

Ёсць такая штука як арганічнасць. Графіці, якія паўставалі ў пэўных асяроддзях і ў пэўных гарадскіх раёнах у сябе на радзіме, былі там вельмі арганічнымі, бо само асяроддзе правакуе і нараджае такі від мастацітва. Мне падабаецца графіці, якія можна пабачыць у Злучаных Штатах або еўрапейскіх мегаполісах – у так званых бедных і крымінальных кварталах. То бок, гэта мастацтва, народжанае нізкім узроўнем жыцця, крымінагеннай абстаноўкай, праблемамі з рэалізацыяй у жыцці. Там гэта арганічна. І яно ўжо пачынае выглядаць дзіўнавата ў буржуазнай Еўропе, ўзнікае адчуванне нешчырасці гэтага мастацтва.
А калі яно пачынае ўваходіць у канфлікт з гарадской прасторай, якая з'яўляецца агульная для нас ўсіх, і з такімі каштоўнасцямі, як гарадскі краявід, фактура, помнікі архітэктуры і гісторыі – асабіста мне гэта ўжо не падабаецца. Мне не падабаецца, калі на прыгожай дарэвалюцыйнай цэгле з'яўляецца такое мастацтва, я і ўспрымаю гэта як форму хуліганства. Мне гэта нагадвае, калі ў 80-я гады хадзілі такія чувакі з прайгравальнікам на плячы і гучна ўключалі музыку, якая ім падабалася, – без увагі на тое, ці падабаецца гэта іншым.

На жаль, не ўсе мастакі стрыт-арта – добрыя мастакі. Скажам, Бэнксі – выдтны мастак, і ён добра адчувае гарадскую прастору і выдатна знаходзіць месцы, дзе яго працы выглядаюць арганічна.
Я разумею, што стрыт-арт – гэта моднае слова і модны трэнд. І калі ты робіш стрыт-арт – гэта крута, а калі ты займаешся манументальным мастацтвам, то гэта "адстой", хаця гэта адное і тое ж. Што тычыцца манументальнага мастацтва альбо стрыт-арта, каб мы не былі ў палоне модных тэрміналогій, то ў Мінску дастаткова месцаў і будынкаў, дзе маглі б з'явіцца такія працы. І гэта не адзін раён, бо ў нас няма, як ў Нью-Ёрку, раёнаў з ярка выражанай спецыфікай.
Я б не вылучаў асобныя раёны ці будынкі, а вылучаў бы пэўныя гарадскія ансамблі, дзе ўтвараецца пэўны краявід і асяроддзе. Калі роспіс выдатна кладзецца на дом, які-небудзь брандмаўэр, але спрачаецца з будынкамі, якія стаяць побач, калі браць пад увагу такую каштоўнасць, як гарадское асяроддзе, то такая сітуацыя псуе гарадское асяроддзе. Усе нашы "хрушчоўкі" і дзевяціпавярховікі, якія пабудаваны прастакутнікамі – на іх выдатна кладуцца манументальныя формы мастацтва.
З індустрыяльнай архітэктурай я быў бы больш асяцярожным, таму што яна сама па сабе ўяўляе каштоўнасць, як вуліца Кастрычніцкая. Гэта спалучэнне аб'ёмаў, цагляных і фрбаваных аблупленых фасадаў і шкла стварае прыемныя і нечаканыя спалучэнні. Яны і самі па сабе ўяўляюць пэўную вартасць – мастацкую, гарадскую і гістарычную".

"Мне падабаецца ўсё, што адбываецца з Кастрычніцкай. Калі я пабачыла малюнкі гэтага праекта ўпершыню, то падумала, што гэта выглядае лепш, чым на фотаздымках, якія я ўжо бачыла. Асабіста мне спадабалася праца беларускага стрыт-артэра больш, чым бразільскага. Гэта мая асабістая думка, і мне падаецца, што яна больш пасуе і да будынкаў, і па колерах глядзяцца лепей і натуральней для вуліцы Кастрычніцкай.
Але ўцэлым – тэндэнцыя добрая, і я спадзяюся, што на Кастрычніцкай будзе болей такіх месцаў. У індастрыял-зонах стрыт-арт добра глядзіцца, нікому не перашкаджае і дадае духу вуліцы.

Калі стрыт-артыст нешта малюе, ён павінен быць гатовы да таго, што гэта могуць замаляваць на наступны ж дзень. І гэта абсалютна нармальна, такая партызанская ідэалогія пасуе да стрыт-арту. З іншага боку, вельмі часта, па меншай меры, па заходнім прыкладзе, робяць так, што будынкі, якія хочацца зрабіць лепей, прыгажэй, дадаць жыцця – адмыслова размалёўваюць. І гэта таксама выдатная традыцыя.
Я ўпэўненая, што вуліца Кастрычніцкая хутка стане адным з культурных цэнтраў Мінска: там знаходзіцца не толькі бар "Хуліган", але "Лаўка", Enzo, і я ведаю, што будзе яшчэ працяг – будуць адчыняцца іншыя месцы, будзе ўсё больш народу туды прыходзіць. І той стрыт-арт, які там знаходзіцца, – ён як раз выдатна глядзіцца менавіта там, а не ў цэнтры горада".

Большасць гараджан успрынялі такое абнаўленне вуліцы пазітыўна. Але дзеля справядлівасці TUT.BY выслухаў і крытычнае меркаванне на гэты конт.
"З індустрыяльнай архітэктурай я быў бы больш асцярожным"
Міхал Анемпадыстаў, мастак, дызайнер, паэт:"Кастрычніцкая вуліца сама па сабе – адметны гістарычны куточак горада, са сваім кліматам, са сваім духам. Любое ўмяшальніцтва ў прастору Кастрычніцкай павінна быць вельмі асцярожным. Вуліца – гэта наша агульнае, і любыя інтэрвенцыі ў гэтую прастору павінны прынамсі абмяркоўвацца.
Я лічу, што існуюць пэўныя месцы ў горадзе, якія каштоўныя самі па сабе і не патрабуюць дадатковай атракцыі. Што да канкрэтнай сітуацыі, тое, што там паўстала – не дапаўняе, не паляпшае гэтую прастору Кастрычніцкай, а прыўносіць у яе дысананс. І я разумею, калі гэта робіцца падпольнымі артыстамі, для якіх сам мастацкі акт – гэта хуліганства, і робіцца з тым, каб правакаваць, каб парушаць існуючыя нормы. А ў дадзеным выпадку гэта паўстала ў выніку афіцыйнай дамоўленасці. З аднаго боку, прастора псуецца – гэты роспіс, на маю думку, унёс пэўны дысанан, ён не гарманічны, а з другога боку, гэта такая прафанацыя – гэта нібыта афіцыйна дазволены стрыт-арт.

Ёсць такая штука як арганічнасць. Графіці, якія паўставалі ў пэўных асяроддзях і ў пэўных гарадскіх раёнах у сябе на радзіме, былі там вельмі арганічнымі, бо само асяроддзе правакуе і нараджае такі від мастацітва. Мне падабаецца графіці, якія можна пабачыць у Злучаных Штатах або еўрапейскіх мегаполісах – у так званых бедных і крымінальных кварталах. То бок, гэта мастацтва, народжанае нізкім узроўнем жыцця, крымінагеннай абстаноўкай, праблемамі з рэалізацыяй у жыцці. Там гэта арганічна. І яно ўжо пачынае выглядаць дзіўнавата ў буржуазнай Еўропе, ўзнікае адчуванне нешчырасці гэтага мастацтва.
А калі яно пачынае ўваходіць у канфлікт з гарадской прасторай, якая з'яўляецца агульная для нас ўсіх, і з такімі каштоўнасцямі, як гарадскі краявід, фактура, помнікі архітэктуры і гісторыі – асабіста мне гэта ўжо не падабаецца. Мне не падабаецца, калі на прыгожай дарэвалюцыйнай цэгле з'яўляецца такое мастацтва, я і ўспрымаю гэта як форму хуліганства. Мне гэта нагадвае, калі ў 80-я гады хадзілі такія чувакі з прайгравальнікам на плячы і гучна ўключалі музыку, якая ім падабалася, – без увагі на тое, ці падабаецца гэта іншым.

На жаль, не ўсе мастакі стрыт-арта – добрыя мастакі. Скажам, Бэнксі – выдтны мастак, і ён добра адчувае гарадскую прастору і выдатна знаходзіць месцы, дзе яго працы выглядаюць арганічна.
Я разумею, што стрыт-арт – гэта моднае слова і модны трэнд. І калі ты робіш стрыт-арт – гэта крута, а калі ты займаешся манументальным мастацтвам, то гэта "адстой", хаця гэта адное і тое ж. Што тычыцца манументальнага мастацтва альбо стрыт-арта, каб мы не былі ў палоне модных тэрміналогій, то ў Мінску дастаткова месцаў і будынкаў, дзе маглі б з'явіцца такія працы. І гэта не адзін раён, бо ў нас няма, як ў Нью-Ёрку, раёнаў з ярка выражанай спецыфікай.
Я б не вылучаў асобныя раёны ці будынкі, а вылучаў бы пэўныя гарадскія ансамблі, дзе ўтвараецца пэўны краявід і асяроддзе. Калі роспіс выдатна кладзецца на дом, які-небудзь брандмаўэр, але спрачаецца з будынкамі, якія стаяць побач, калі браць пад увагу такую каштоўнасць, як гарадское асяроддзе, то такая сітуацыя псуе гарадское асяроддзе. Усе нашы "хрушчоўкі" і дзевяціпавярховікі, якія пабудаваны прастакутнікамі – на іх выдатна кладуцца манументальныя формы мастацтва.
З індустрыяльнай архітэктурай я быў бы больш асяцярожным, таму што яна сама па сабе ўяўляе каштоўнасць, як вуліца Кастрычніцкая. Гэта спалучэнне аб'ёмаў, цагляных і фрбаваных аблупленых фасадаў і шкла стварае прыемныя і нечаканыя спалучэнні. Яны і самі па сабе ўяўляюць пэўную вартасць – мастацкую, гарадскую і гістарычную".

"Вуліца Кастрычніцкая хутка стане адным з культурных цэнтраў Мінска"
Кася Сырамалот, дызайнер, фатограф, арт-дырэктар 34mag.net:"Мне падабаецца ўсё, што адбываецца з Кастрычніцкай. Калі я пабачыла малюнкі гэтага праекта ўпершыню, то падумала, што гэта выглядае лепш, чым на фотаздымках, якія я ўжо бачыла. Асабіста мне спадабалася праца беларускага стрыт-артэра больш, чым бразільскага. Гэта мая асабістая думка, і мне падаецца, што яна больш пасуе і да будынкаў, і па колерах глядзяцца лепей і натуральней для вуліцы Кастрычніцкай.