Прэзідэнт павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з 80-годдзем

Источник материала:  
31.10.2014 10:20 — Новости Культуры
Народны артыст Беларусі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску Тадэвуш Кокштыс сёння адзначае 80-годдзе. З юбілеем майстра сцэны павіншаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Тадэвуш Кокштыс. Фота: Ігар Мацьвееў

"Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. Дзякуючы ўнікальнаму таленту і вялікай працаздольнасці Вы сталі адной з яркіх зорак сучаснай беларускай сцэны, выдатным майстрам, які кранае сэрцы гледачоў вернасцю жыццёвай праўдзе, увасабленнем лепшых рыс народнага характару, тонкім гумарам і мастацкай пераканаўчасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Тадэвуш Антонавіч Кокшстыс нарадзіўся 31 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Халхлова Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У тэатры імя Якуба Коласа працуе з 1958 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. На пачатку іграў пераважна невялікія ролі і хутка стаў каралём эпізоду. Затым у яго рэпертуары з'явіліся галоўныя ролі - як у камедыйных, так і драматычных пастаноўках.

Таленавіты акцёр вядомы сваімі ролямі і ў кіно, ён зняўся ў фільмах "Знак бяды", "Чырвоны востраў", "Маленькі баец", "Талаш", "Зорка Венера" і іншых.

Да юбілею артыста ў Коласаўскім тэатры 2 лістапада рыхтуецца прэм'ера - спектакль "Бездань" па творы Рэя Брэдберы ў пастаноўцы Паўла Адамчыкава. Юбіляр выконвае ў ёй галоўную ролю. Ён жа і пераклаў інсцэніроўку на беларускую мову.
←В Сенно пройдет региональный конкурс кукольных театров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика