"Беларускі клімат" і іншыя выставы "Месяца фатаграфіі на гэтым тыдні

Источник материала:  
20.10.2014 16:20 — Новости Культуры
"Месяц фатаграфіі ў Мінску" працягваецца. Гэты тыдзень - вельмі насычаны: штодзень прафесіяналы і аматары фатаграфіі змогуць наведаць унікальные мерапрыемствы, пабачыць цікавых людзей, набыць каштоўны досвед. 

"Беларускі Клімат. 1996–2000"

20 кастрычнiка а 19 гадзiне ў межах "Месяца фатаграфii ў Мiнску" пры падтрымцы кампанii Samsung у лофце "Балкi" пройдзе адкрыццё выставы арт-суполкi "Беларускi Клiмат".

Прадстаўлены праект адзначае пачатак эксперыментаў "Беларускага клімату" з колерам. Створаны ў прамежку між 1996 і 2000 гадамі, ён быў часткова экспанаваны ў галерэі дэФабрык у Эйндховене, Нідэрланды, у 1998 годзе.

У некалькіх фатаграфічных серыях аўтары выводзяць на першы план не дакументальны кошт фотавыявы, але імкнуцца ірацыяналізаваць яго, прывесці ў тоеснасць з маляўнічасцю. У дадзеным выпадку выяўляецца стратэгія, у якой "фатаграфія – гэта тое, чым становіцца жывапіс, кампазіцыя, пластычны рытм, геаметрыя" (Анры Карцье-Брэсон).

"Беларускі клімат" балансуе паміж вытворчасцю выявы ў фарватары арт-фатаграфіі і адбіткам штодзённасці. Тым самым паўтарае аксіёму сюррэалістаў пра тое, што "сутнасць рэчаў ніякім чынам не злучана з іх рэальнасцю, што ёсць іншыя, акрамя рэальных, сувязі" (Луі Арагон, эсэ "Хваля мрой").

Паралельна ў анцiкафэ "Дом Фiшара" праходзе другая выставка "Беларускага Клiмата". Падрабязней ТУТ.

Адкрыце выставы 20 кастрычніка ў 19.00.

Лофт "Балкі", вул. Чапаева, 3, блок 202.

СпецРУЛЕТ

22 кастрычніка а 19 гадзiне ў прасторы ЦЭХ адбудзецца "СпецРУЛЕТ" – паказ мультымедыйных праектаў, падрыхтаваны сумесна з сусветнавядомай фотаагенцыяй Panos Pictures да першага дня народзінаў праекта Mediacrowd. 


 
У праграму спецыяльнага паказу ўвайшлі 9 мультымедыйных прац ад 7 найлепшых аўтараў агенцыі Panos Pictures, лаўрэатаў прэстыжных фатаграфічных конкурсаў World Press Photo, Picture of the Year, Sony World Photography Awards і ўладальнікаў грантаў Tim Hetherington Grant 2012, Eugene Smith Grant, Pulitzer Center on Crisis Reporting Grant.

Перадпрэм’ерныя паказы адбыліся 19 кастрычніка ў межах VI міжнароднага фестывалю фатаграфіі Photovisa ў Краснадары, адбудуцца 22 кастрычніка ў межах "Месяца фатаграфіі ў Мінску", 31 кастрычніка ў межах фестывалю "Палярны" ў Нарыльску, а 1 і 2 кастрычніка ў межах выставы "MediaNovation. Вопыт № 1/2014". Прэм’ерныя паказы плануюцца як сеткавыя ў 25 гарадах Расіі і краінах СНД.
 
Праграма прагляду на сайце СпецРУЛЕТ >>>
 
Адкрыце выставы 22 кастрычніка ў 19.00. 

Прастора ЦЭХ, пр. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, 2 паверх.

+375 29 686-83-33, events@cech.by, уваход вольны.

"Цюльпаны"

23 кастрычнiка а 19 гадзiне ў галерэі "Ў" пройдзе прэзентацыя фотапраекта "Цюльпаны" амерыканскага фатографа Эндру Мiкшыса.

На працягу пяці гадоў Эндру Мікшыс ездзіў у Беларусь, каб фатаграфаваць нацыянальныя святы – ад Першамая і Дня Перамогі да Радаўніцы і Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго кніга "Цюльпаны" выйдзе з друку ў выдавецтве ARÖK Books на пачатку 2015 года. Тэкст да кнігі падрыхтаваны гісторыкам Лайманасам Брыедзісам.




Урывак тэкста Лайманаса Брыедзіса пра праект "Цюльпаны":
 
"Фатограф Эндру Мікшыс, дасведчаны падарожнік, адважваецца прыехаць у вясновую Беларусь і паглядзець на яе вачыма чараўніка. Ён добра ведае гэтую мясцовасць: далёкі афіцыёз і кола блізкіх людзей, публічнае і прыватнае, адкрытае і таемнае, цынічнае і добразычлівае, адзначанае і адрынутае, зіму і лета, рызыкоўную будучыню і недахоп надзеі. У пошуках нейкай прасторы паміж усім гэтым ён будуе свой маршрут як канцэптуальны трук, ідучы за ідэалагічнымі формуламі і спадзеючыся знайсці людскую карціну свету. Такім чынам, яго фатаграфіі – гэта не столькі занатаванне Беларусі ў квецені – архіў афіцыйнага святкавання, – але дыярама адзіноты ў гэтым святкаванні.

Гэтае неверагоднае выкрыццё, пададзенае ў элегічных колерах, выяўляе Беларусь у яе раз’яднанасці. Аднак у сваіх фотаздымках нацыянальных святаў Мікшыс адкрывае не толькі раз’яднаную сутнасць Беларусі або яе, так бы мовіць, раздваенне асобы, але таксама паказвае дваістую рэчаіснасць краіны.

Сучасную Беларусь можна апісаць пры дапамозе аднаго слова: білакацыя. Гэта значыць, здольнасць з’яўляцца ў двух месцах адначасова. Білакацыя звычайна сустракаецца ў рэлігійным, асабліва хрысціянскім, містыцызме, дзе яна, як правіла, сведчыць пра дзеі праведнасці. Але гэта таксама маркер чорнай магіі: традыцыйна вядзьмарак вінавацілі ў тым, што іх бачылі ў двух месцах адначасова, што было доказам іх сатанінскай моцы. Сцісла, білакацыя – гэта надзвычайны стан, які заўсёды патрабуе пільнай праверкі прысутнасці. Ніводзін сведка не можа даць дакладнага сведчання ў выпадку білакацыі. Мікшыс, аднак, здолеў ухапіць дваістую рэчаіснасць Беларусі, проста сфакусаваўшыся на паўсядзённым у межах святочнага".

Эндру Мікшыс нарадзіўся ў 1969 годзе ў Сіэтле (ЗША). У цяперашні час ён жыве і працуе паміж Сіэтлам і Вільнюсам (Літва).

Адкрыце выставы 23 кастрычніка ў 19.00.

Галерэя "Ў", Мiнск, пр. Незалежнасцi 37а.

+375 (17) 286-31-68, info@ygallery.by

IMBALANCE

25 кастрычнiка а 19 гадзiне ў прасторы ЦЭХ пройдзе прэзентацыя беларускага інтэрнэт-часопicа IMBALANCE.

IMBALANCE – інтэрнэт-часопіс аб сучаснай белорусcкой арт і дакументальнай фатаграфіі, яго мэта – пошук і падтрымка маладых беларускіх аўтараў, наданне бачнасці іх праектам.




Кожны выпуск аб’яднаны адной тэмай, у рамках якой праз фатаграфіі, эсэ і інтэрв’ю аўтары часопiса даследуюць мяжу дакументальнага і мастацкага, факта і выдумкі, магчымасці і абмежаванні фатаграфіі як сучаснага медыума. Часопіс выходзіць 4 разы ў год на рускай, беларускай і англійскай мовах.

На прэзентацыі прадставяць трэці выпуск, тэма якога "Правінцыя".

Адкрыце выставы 25 кастрычніка ў 19.00.

Прастора ЦЭХ, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.

+375 29 686-83-33, events@cech.by

Паказ пераможцаў конкурсу World Press Photo Multimedia

26 кастрычнiка а 17 гадзiне ў прасторы ЦЭХ пройдзе паказ пераможцаў конкурсу World Press Photo Multimedia.

Фонд World Press Photo праводзіць вядучы міжнародны конкурс у візуальнай журналістыцы, задача якога – падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце.
 

A Short History of the Highrise

Што можна паглядзець
 
Першае месца. Short Feature:

Staff Riding (Язда на падножцы) Марка Казіна

"Язда на падножцы" – так на мясцовым слэнгу называюць "сёрфінг" на цягніках, гэтую шырока распаўсюджаную ў Паўднёвай Афрыцы з’яву. Пераважная большасць "сёрфераў" маладзейшая за 25 гадоў. Захапленне гэтае вельмі небяспечнае і часцяком прыводзіць да ампутацыі канечнасцяў і нават смерці. Ва ўмовах, калі пануюць гвалт, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі, страшная галеча і СНІД, "сёрфінг" на цягніках сімвалізуе імкненне да сацыяльнага вызвалення, якога героі гэтай гісторыі ніколі не змогуць дасягнуць.
 
Першае месца. Long Feature:

Witnessing Gezi (Гезі сваімі вачыма) Эмін Озмен

Фільм "Гезі сваімі вачыма" створаны па матэрыялах фотажурналіста Эміна Озмена, які быў сведкам пратэстаў супраць горадабудаўнічага плана для парка Таксім-Гезі ў Стамбуле. Наступныя пратэсты атрымалі падтрымку па ўсёй Турцыі і ператварыліся ў рух супраціву, які атрымаў вялікае значэнне для краіны. Фільм "Гезі сваімі вачыма" паказвае чалавечы аспект гэтага грамадзянскага супраціву, які стаў падзеяй выключнай важнасці ў Турцыі за апошнія 30 гадоў.

Першае месца. Interactive Documentary:

A Short History of the Highrise (Кароткая гісторыя шматпавярховіка) Кацярына Чыжэк

"Кароткая гісторыя шматпавярховіка" – інтэрактыўны дакументальны матэрыял, які даследуе 2500-гадовую сусветную гісторыю жыцця жыцця ў шматкватэрных і вывучае пытанне сацыяльнай роўнасці ва ўмовах усё больш урбанізаванага свету. Цэнтральнае месца ў праекце займаюць чатыры кароткаметражныя фільмы. Інтэрактыўныя элементы аб’ядноўваюць гэтыя фільмы і, раскладаючыся, быццам візуальны гармонік, дазваляюць гледачам глыбей пагрузіцца ў тэмы праекта пры дапамозе дадатковых архіўных матэрыялаў, тэксту і мікрагульняў.
 
Адкрыце паказу 26 кастрычніка ў 17.00. 

Прастора ЦЭХ, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.

+375 29 686-83-33, events@cech.by

Штодня ад 10.00 да 22.00. Уваход: 10.000
Сачыце за падзеямi "Месяца фатаграфіі ў Мінску":
←Кніга выбраных эсэ Вацлава Гаўла выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика