У Мінску прэзентуецца кніга "Як стаць беларусам"

Источник материала:  
16.10.2014 13:05 — Новости Культуры
Фото: sieviaryn.blogspot.com
16 кастрычніка а 19.00 у галереэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37/а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі медыя-пісьменнік Севярина Квяткоўскага "Як стаць беларусам. Сто гісторый".

Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы - вынік сумеснай творчасці культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY.

Кніга – збор аповедаў людзей рознага ўзросту і заняткаў (ад земляроба, інжынера да праграміста і музыканта, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам.

Чытач сустрэне ў кнізе знакмыя імёны: маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.

Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: "Навошта ты гаворыш па-беларуску?", ці: "А што гэта значыць -- быць беларусам?".

Валянцін Акудовіч піша пра кнігу: “У Беларусі і на пачатку ХХІ ст. кожны становіцца беларусам паасобку і да таго ж яшчэ праз супраціў дзяржаве, грамадству, школе, часам сям’і. Вось чаму пачуўшы пакліканне, чарговы абраннік Беларусі мусіць сам, “уласнымі рукамі” выштукоўваць з сябе беларуса.

Ён вучыць беларускую мову, заглыбляецца ў гісторыю, чытае літаратуру, шукае паплечнікаў. Мяркую, дзеля апошняга яму найперш і прыдасца дапаможнік “Як стаць беларусам”. Там іх, паплечнікаў, шмат, і ўсе яны ўжо маюць досвед перастварэння сябе ў беларуса. Гэта не можа не натхняць”.

Севярын Квяткоўскі аўтар рамана "Фрашкі да пляшкі" (2007) - суплёт кароткіх іранічных замалёвак жыцця беларускага непадцэнзурнага асяродку. Кніга атрымала прэмію "Залатая літара". Іншы яго твор "Падарунак для Адэлі" (2012) - навелы, якія друкаваліся ў газеце "Наша Ніва", а таксама на некаторых літаратурных сайтах.
 
←Тодоровский возглавит жюри кинематографистов основного конкурса игрового кино "Лістапада-2014"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика