"Кунсткамера", "Рэканструкцыя №1" і "Пераходны ўзрост": 14-16 кастрычніка ў межах Месяца фатаграфіі адкрыюцца тры выставы

Источник материала:  
14.10.2014 12:45 — Новости Культуры
"Кунсткамера" Аляксандра Веледзімовіча, "Рэканструкцыя №1" Аляксея Шлыка i Aлега Шобiна і фотаздымкі школьнікаў - у бліжэйшыя некалькі дзён адразу тры выставы ў межах "Месяца фатаграфіі ў Мінску" адкрыюцца ў сталіцы для наведвання. 

"Кунсткамера"

14 кастрычнiка а 17 гадзiне ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адбудецца адкрыццё выставы Аляксандра Веледзімовіча "Кунсткамера". 

Паверхня выявы — пастка для гледача. Заблукаць сярод сухіх букетаў разам з Супермэнам, Гадзілай, чырвоным канём і татам аўтара — лёгка. Дайсці да нябачнай плоскасці выявы — больш складана. У праекце "Кунсткамера" аўтар гуляе з гледачом у загадкі і шукае межы сучаснага разумення "фатаграфіі". Калі жывапіс больш рэалістычны за фатаграфію? Ці заўсёды фатаграфія кажа пра мінулае? Як сфатаграфаваць нерухомы рух? Наколькі выпадковы любы фотаздымак? Як свядомасць інтэрпрэтуе і звязвае выявы?

Знаходзячы адказы на пытанні, аўтар страчвае сябе і ператвараецца ў аднаго з гледачоў кунсткамеры. Аўтар блукае сярод ідалаў, з якімі неабходна змагацца.

*Кунсткамера (ням. Kunstkammer — кабінет рарытэтаў, музей) — раней назва розных гістарычных, мастацкіх, прыродазнаўчых і іншых калекцый рарытэтаў і месца іх захавання

Аляксандр Веледзімовіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў Вiцебску (Беларусь). Фатограф жыве i працуе ў Вiцебску.

Адкрыццё выставы 14 кастрычніка у 17.00.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (каса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.

ConceptArtConfession Group "Рэканструкцыя №1"

14 кастрычнiка а 18 гадзiне ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адбудецца адкрыццё выставы Аляксея Шлыка i Aлега Шобiна, ConceptArtConfession Group "Рэканструкцыя №1".

Архетып — панятак, якi icнуе ў мастацтве i псiхалогii. Гэта першасная выява, арыгiнал; агульначалавечыя знакi, якія пакладзены ў грунт мiфаў, фальклору i культуры ў цэлым i пераходзяць з пакалення ў пакаленне.

Праект "Рэканструкцыя №1" узнаўляе два архітэпічныя макракосмасы: мужчынскага і жаночага, якiя сёння часта праблематызуюцца шматпалярнасцю сучаснай культуры. Працы праекта разлічаны на ўдумлiвага гледача, узнагародай якому стане багаты свет фактурных выяў, створаных аўтарам. Кожная выява "Рэканструкцыi №1" аднаўляе скончаны наратыў, якi адсылае нас да бiблейскай мiфалогii ды бiблейскiх выяў, само ж выкананне прац — срэбна-жэлацiнавы адбiтак на дубовых i кедравых дошках — указвае на iканапicную традыцыю прэзентавання дадзеных выяў, а драўняная структура робіць аб’екты на здымках фактычна адчувальнымі.

Аляксей Шлык — адзiн з яркiх прадстаўнiкоў маладой беларускай фатаграфii. У 2007 годзе Аляксей стажыраваўся ў фотастудыi Paul Howell Photography ltd., перадавой кампаніі лічбавых фотапаслуг на амерыканскім фотарынку, адкуль прывёз багаж ведаў і запал да стварэння фатаграфічных выяў традыцыйнымi спосабамi вытворчасцi, якiя значна больш працаёмкія ў параўнанні з сучаснымi лiчбавымi тэхналогiямi. З 2009 года з’яўляецца ўдзельнікам аб’яднання Concept / Art / Confession Group, куды ўваходзяць мастакі, скульптары, куратары. Персанальныя выставы ўдзельнiкаў СAС Group адбываліся ў Пецярбургу, Маскве і Шанхаі.

Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мiнску (Беларусь). Фатограф жыве i працуе ў Мiнску.

Адкрыццё выставы 14 кастрычніка ў 18.00.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Мiнск, пр. Незалежнасці, 47
+375 (17) 288 24 68, artmodernmuseum@gmail.com
Ад 11.00 да 19.00 (касса працуе да 18.30) кожны дзень, акрамя нядзелi i панядзелка.
Тэл. 288-24-68.

Выстава дзіцячай фатаграфіі

16 кастрычнiка а 18 гадзiне ў Фотаклубе "Мiнск" (вул. Казлова, д. 2) адбудецца адкрыццё выставы дзіцячай фатаграфіі. У ёй удзельнiчаюць фіналісты і пераможцы конкурса фатаграфіі, арганізаванага для дзяцей сябрамі фотаклуба "Святласіла" з горада Паставы, які другі год запар праводзіць фотаконкурс для школьнікаў Пастаўскага раёна "Свет вакол нас". Мэта конкурса — папулярызаваць фатаграфію сярод школьнікаў. Фіналісты адзначаюцца дыпломамі і прызамі, з імі таксама праводзяцца майстар-класы па фотасправе.

У гэтым годзе тэма конкурсу была больш складанай і глыбокай, чым звычайна. Арганізатары назвалі яе "Пераходны ўзрост". Гэта той самы ўзрост, калі падлетак пачынае змагацца за сваю незалежнасць, заваёўваць аўтарытэт у коле аднагодкаў. Гэта досыць імклівы пераход з дзяцінства ў дарослае жыццё. Дзяцінства заўсёды сыходзіць — за ім прыходзіць адказнасць! Менавіта гэты перыяд вельмі зацікавіў арганізатараў: каштоўнасці і прыярытэты цяперашняга пакалення, іх мары і мэты. Удзельнікам было прапанавана паказаць з дапамогай фатаграфіі, як яны бачаць навакольны свет, як яго ўспрымаюць і ў ім жывуць. Той свет, які ўжо даўно закрыты для нас, дарослых.


Фото с сайта mfm.by

Адкрыццё выставы 16 кастрычніка ў 18.00. 

Фотаклуб "Мiнск"
вул. Казлова, д. 2 (уваход з двара).
Сачыце за падзеямi "Месяца фатаграфіі ў Мінску":
Mfm.by 
Facebook.com 
Vk.com
←Скончался продюсер Марк Белл, работавший с Бьорк и Depeche Mode

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика