У аптэцы па вуліцы Ажэшкі ў Гродне працуе выстава старадаўніх медыцынскіх прылад

Источник материала:  
14.10.2014 11:47 — Новости Культуры
Да канца кастрычніка ў Гродне працуе яшчэ адна экспазіцыя, прысвечаная гісторыі аптэкарскай справы. Стала аптэка-музей дзейнічае на плошчы Савецкай, а ў аптэцы №1 па вуліцы Ажэшкі, 11 вырашылі стварыць уласную выставу старадаўніх медыцынскіх прылад. Гэта часовая экспазіцыя, прымеркаваная да стагадовага юбілею аптэкі.

Гэтак, у экспазіцыі можна пабачыць тэрмометр стагадовай даўніны, які належаў вядомаму гродзенскаму аптэкару Саулу Шварцу. У экспазіцыі ёсць таксама шалі і рэдкае выданне "Фармакапея" 1891 года. Выстава прымеркавана да стагоддзя аптэкі. У сённяшнім месцы аптэка знаходзіцца з канца 20-х гадоў ХХ стагоддзя, раней была ў суседнім доме, што не захаваўся. Экспазіцыю можна пабачыць да канца месяца.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


←На ограде мэрии Парижа представлены работы витебского художника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика