Месяц фатаграфii ў Мiнску афіцыйна адкрыецца 9 кастрычніка

Источник материала:  
07.10.2014 08:25 — Новости Культуры


9 кастрычнiка а 19-й гадзiне лофт-прастора каля бара «Хулiган» (Кастрычнiцкая, 16) стане пляцоўкай для афiцыйнага адкрыцця «Месяца фатаграфii ў Мiнску».

Ганаровым госцем мерапрыемства стане Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар i калекцыянер фотакніг. У гэты ж дзень а 17-й гадзiне ёсць магчымасць наведаць яго лекцыю ў Гёте Iнстытуце. 

Месяц фатаграфii ў Мiнску афіцыйна адкрыецца 9 кастрычніка


У праграме адкрыцця — вiджэiнг з выкарыстаннем праекцый фатаграфій з усіх выстаў і мерапрыемстваў фестывалю. Музычнае суправаджэнне адкрыцця забяспечыць гурт Drum Ecstasy. Уваход на мерапрыемства вольны.

Напрыканцы верасня 2014 года ў беларускай сталіцы пачаўся фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які прадстаўляе шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. А

Арганізатары фестывалю хочуць паказаць, што культурнае асяроддзе Беларусі адкрытае для супрацоўніцтва з суседзямі, што беларусам таксама цікавыя фатаграфічныя падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, у тым ліку прысвечаныя нашай краіне, і адна з задач фестывалю — зрабіць іх больш даступнымі для беларускага гледача.

У межах фестывалю пройдзе 12 выстаў, 4 лекцыi i 2 прэзентацыi кнiг. Акрамя таго, будзе прысуджана фотапрэмiя «PRAFOTA» за найлепшы дакументальны і арт-праект. 



←В Екатеринбурге установили памятник Мулявину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика