Да канцэрту "Машины времени" ў Віцебску рыхтуюць цеплавыя пушкі
02.10.2014 10:45
—
Новости Культуры
Як паведамілі "ННВ" арганізатары канцэрту, у амфітэатры, нягледзячы на халоднае кастрычніцкае надвор'е, чакаецца цёплая атмасфера. Для гэтага будуць задзейнічаны сілы абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яго супрацоўнікі наладжваюць працу цеплавых пушак.
На віцебскай сцэне гурт выступіць з праграмай, прымеркаванай да свайго 45-годдзя. Прагучаць як старыя, добра вядомыя кампазіцыі накшталт "Поворот", "Марионетки", "Он был старше ее", "Свеча", "Мой друг", "Однажды мир прогнется под нас", так і новыя творы.
Білеты на віцебскі канцэрт каштуюць ад 262 да 442 тысяч рублёў, набыць іх можна тут.
На наступны дзень, 3 кастрычніка, "Машина времени" выступіць у Палацы спорту ў Мінску.