Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Полацку - амаль праз год пасля забароненага

Источник материала:  
29.09.2014 12:21 — Новости Культуры
Зміцер Вайцюшкевіч 28 верасня выступіў у памяшканні полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Канцэрт спевака ў старажытным горадзе павінен быў адбыцца яшчэ 13 лістапада мінулага года, але яго забаранілі ўлады, а арганізатарку канцэрта, дырэктарку полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Валянціну Крук неўзабаве звольнілі з працы.




- Я вельмі задаволеная, што сёння адбыўся канцэрт, які планаваўся на 13 лістапада аж мінулага года. Змітра Вайцюшкевіча цёпла прымалі ў Полацку. Сам ён выказаў задавальненне ад гэтай доўгачаканай сустрэчы. Мне падалося, што канцэрт прайшоў душэўна. Мы проста засумавалі адзін па адному - аўдыторыя і артыст. І нейкія пытанні абмяркоўвалі, як нам выратаваць беларускую мову, напрыклад, - распавяла Валянціна Крук.




Пасля канцэрту людзі доўга не разыходзіліся - задавалі пытанні спеваку, бралі аўтографы.

Арганізатарам канцэрта выступіла полацкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".
←Геннадий Гарбук: "И появилась у меня мечта: увидеть горы, море и Париж..."

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика