Багач прайшоў па Вязынцы

Источник материала:  
21.09.2014 16:39 — Новости Культуры
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зладзіла народнае свята Багач ў літаратурным музеі Янкі Купалы, што ў Вязынцы.




Некалькі сотняў чалавек сталі не проста гледачамі, але і удзельнікамі старажытнага абраду на восеньскім фэсце. Свята Багач прымеркавана ў народным календары да заканчэння збору ўраджаю. У лубок збіралася жыта з усёй вескі па жмені, ўстаўлялася i запальвалася свечка, якая сымвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Прыняць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым. Так і на фэсце ў Вязынцы, кожны жадаючы мог насыпаць жыта ў лубок, забяспечыўшы сабе дабрабыт у наступным годзе.
 






Акрамя самой традыцыі арганізатары свята падрыхтавалі багатую праграму: наведвальнікі фэста маглі выканаць народныя танцы, пачаставацца беларускiмi прысмакамі, паслухаць лекцыі ды майстаркласы, наведаць кірмаш раместваў ды проста адпачыць на вольным паветры.

































Пра Багач:
“Багач, што ўсяго багата. Гаспадар падлічвае свае скарбы: што сабраў з поля, што ў агародзі вырасла.”
Ганаэфа Маркевіч, 1935 г.н., веска Збрашкі, Шчучынскі раён.

“Бабіна лета бывае, калі Багач. Тады цяплей і павуцьцё сьцелецца”
Вера Дашко, 1932 г.н., веска Касцяшы, Узденскі раён.

“Багач называўся таго, што восень багатая, што дары даў Бог.”
Анастасія Шыдло, 1921 г.н., веска Галаўныя Ляды, Бярэзінскі раён.

←Выставка "Тайны тела. Вселенная внутри" откроется в Минске 3 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика