У Віцебску прэзентавалі глянцавы часопіс, прысвечаны Аршанскай бітве

Источник материала:  
16.09.2014 11:14 — Новости Культуры
У віцебскім бітлз-клубе "Паддашак" 15 верасня прэзентавалі часопіс, прысвечаны Аршанскай бітве, 500-годдзе якой адзначылі тыдзень таму. Ён стаў спецыяльным беларускім нумарам прэстыжнага гістарычнага штомесячніка Mówią wieki ("Гавораць стагоддзі"), які выдаецца ў Польшчы. Часопіс надрукаваны на мове тытульнай нацыі нашай краіны.




Манаграфічны нумар рэдакцыі Mówią wieki дапамог выпусціць Польскі інстытут ў Мінску. У фінансаванні праекта браў удзел Дэпартамент публічнай і культурнай інфармацыі Міністэрства замежных спраў Польшчы.


На прэзентацыі часопіса

У часопісе прадстаўленыя артыкулы вядомых беларускіх, расійскіх і польскіх гісторыкаў, сярод іх Міраслаў Нагельскі, Кшыштаф Пяткевіч, Міхаіл Бенцыянаў, Дарыўш Мілеўскі, Аляксей Лобін, Аляксандр Балдыроў, Тамаш Кемпа, Альбіна Семянчук і інш.

На прэзентацыю ў Віцебск прыехалі рэдактар "аршанскага" нумару часопіса Тамаш Бохун і выдавец Андрэй Янушкевіч.

Тамаш Бохун

Тамаш Бохун паведаміў, што часопіс Mówią wieki заснаваны ў 1956 годзе. "Выданне асвятляе не толькі польскую гісторыю, але і гісторыю дзяржаў, з якімі суседнічае наша краіна. Выпускі часопіса прысвячаліся многім славянскім краінам, а таксама Швецыі, хоць Польшча і не мае мяжы з ёй. Што тычыцца выпуску пра Аршанскую бітву, то гэта другі нумар Mówią wieki, выдадзены не па-польску. Аўтараў для яго дапамог адшукаць Польскі інстытут у Мінску", - адзначыў Тамаш Бохун.

Варта дадаць, што часопіс адметны не толькі сваім зместам - тут багата якасных фотаздымкаў, ілюстрацый, мапаў - але і знешнім выглядам. Выданне зроблена на выдатнай паперы, яго прыемна і зручна трымаць у руках. Можна сказаць, гэта першы глянцавы часопіс на беларускай мове.


Чатыры артыкулы маюць біяграфічны змест. Яны прысвечаны выбітным асобам XVI стагоддзя - Аляксандру Ягелончыку, Жыгімонту І Старому, гетману Канстанціну Астрожскаму і ягонаму здольнаму вучню Яну Амору Тарноўскаму.


Ян Амор Тарноўскі

Слухачам на прэзентацыі паведамілі, што бітва пад Оршай стала толькі прэамбулай для паказу гісторыі адносінаў паміж нашай краінай і Польшчай. У рэдакцыі ёсць намер зрабіць нумар, прысвечаны сучаснай Беларусі.
←Почетным гостем фестиваля "Анимаевка-2014" станет ведущий "Поле чудес" Леонид Якубович

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика