У госці запрашае цмок. У Лепелі пройдзе фестываль беларускай міфалогіі

Источник материала:  
07.09.2014 08:27 — Новости Культуры
Фестываль беларускай міфалогіі "У госці да Лепельскага Цмока" адбудзецца 7 верасня ў мясцовым гарадскім парку, паведамляе сайт грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".


Помнік цмоку, які з'явіўся ў Лепелі ў 2013 годзе. Фота: Уладзімір Шушкевіч

У праграме свята - навукова-практычная канферэнцыя, творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя імпрэзы, віктарыны з прызамі, гульні. На фестывалі выступяць ансамбль народнай музыкі, песні і танца "Рэй", тэатр старажытнай культуры "Яварына", гурты "Рокаш" і "Рэха".

Свята арганізавалі Лепельскі райвыканкам і кампанія "Будзьма беларусамі!".

Год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з'явіўся помнік цмоку. А напрыканцы жніўня там з'явіўся яшчэ адзін. Скульптуру паставілі каля будынка Лепельскай раённай газавай службы - на замову гэтай арганізацыі. Шыпы на спіне і шыі міфалагічнай істоты нагадваюць языкі полымя.


Фота: lepel.by

←Главный приз Венецианского фестиваля получил фильм шведского режиссера Роя Андерссона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика