З тысяч прац знайшлося 20: у Гродне адкрылася пасмяротная выстава Зміцера Іваноўскага
04.09.2014 10:42
—
Новости Культуры
Выстава памяці гродзенскага мастака Зміцера Іваноўскага, які памёр 5 снежня 2013 года, сабрала столькі людзей, што яны проста не змясціліся ў галерэі. Адкрыццё прайшло на вуліцы, а пра заўчасна памерлага аўтара карцін выказаліся яго знаёмыя і сваякі.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/09/1409822313671725.jpg)
Выстава размясцілася ў "Галерэі Тызенгаўза" ў сутарэннях так званай "Крывой афіцыны" па плошчы Тызенгаўза. Сімвалічна, што самая першая персанальная выстава, якая адбылася ў гэтых сценах яшчэ ў 2001, гэта была акурат выстава Зміцера Іваноўскага. Таму месца для памятнай экспазіцыі зусім невыпадковае.
На выставе сабрана ўсяго 20 прац з большы чым 3000, якія стварыў Іваноўскі. Лёс шматлікіх карцін невядомы, бо мастак ахвотна дарыў іх, таксама нямала куплялі і вывозілі за мяжу. Адна з арганізатарак выставы, гродзенская мастачка Валянціна Брысач, папрасіла тых, хто валодае хоць-якой інфармацыяй, паведаміць, дзе сёння можна адшукаць працы Іваноўскага.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/09/1409822313700955.jpg)
Іваноўскі працаваў у рэалістычнай манеры, характэрнай для гістарычнай тэматыкі, якая ў яго пераважала. Але пры патрэбе мог узяцца не толькі за ВКЛ, рыцараў ці Каложу, але і за вострыя палітычныя тэмы. Не хаваў свайго апазіцыйнага стаўлення да сённяшняй беларускай улады, якое выказваў не толькі ў творчасці, але і ў справах - у сярэдзіне 2000-х неаднаразова трапляў на "суткі" за ўдзел у пратэстах прадпрымальнікаў.
Хаця Іваноўскі не быў ані прафесійным мастаком, ані прафесійным гісторыкам, ягоныя палотны на гістарычную тэматыку, напрыклад, бой паміж крыжакамі і сярэднявечнымі жыхарамі Гродна, адзначаліся рэалістычнасцю і дакладнасцю дэталей. Як мяркуе мастацтвазнаўца Марына Загідуліна, ніша, якую займаў раней Іваноўскі ў мастацтве Гродна, сёння не занятая нікім: "За глабальныя гістарычныя тэмы так, як ён, не бярэцца ніхто".
За сваё жыццё Іваноўскі займаўся ці не кожным відам выяўленчага мастацтва: скульптурай, разьбой па дрэве, вітражом, графікай, дызайнам памяшканняў, але больш за ўсё любіў алейныя фарбы. "Мастацтва - гэта маё жыццё, гэта ўсё для мяне. Я пераспрабаваў шмат, але алейныя фарбы для мяне засталіся самым любімым сродкам самавыражэння. Чым больш я працую імі, тым больш разумею, колькі яшчэ не ведаю. Імі можна перадаць усё: настрой, пачуцці, тое, што бачыш і што адчуваеш. Тут тысячы магчымасцяў! І на шчасце, няма той мяжы, да якой можна было б дайсці і спыніцца", - казаў у 2011 годзе ў адным з інтэрв'ю Зміцер.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/09/1409822313704645.jpg)
Па словах дачкі мастака, ён па-сапраўднаму "хварэў" жывапісам. А таксама па-свойму змагаўся за лепшую будучыню краіны, якую вельмі любіў. На жаль, цягам апошніх год ён ніяк не мог дачакацца персанальнай выставы.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/09/1409822313708225.jpg)
Мастаку здаралася выкарыстоўваць і зусім нетыповыя матэрыялы. Як расказаў яго старэйшы брат Мікалай, будучы ў Германіі, Зміцер стварыў копію знакамітай Джаконды з… каўбас і мяса. Такую нечаканую рэч у яго замовілі дзеля рэкламы. Наогул, Іваноўскі нямала працаваў за мяжой, але заўсёды вяртаўся.
Іваноўскі быў не толькі мастаком і грамадскім дзеячам, але і педагогам. Ён вучыў маляваць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а ў апошнія гады - людзей сталага ўзросту, што наведвалі яго заняткі ў межах Універсітэту Залатога Веку, які працуе ў Гродне. На выставе было нямала яго студэнтаў, якія ўжо ў немаладым узросце прыйшла да мастацтва дзякуючы Зміцеру.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/09/1409822313711971.jpg)
Як даведаліся госці выставы, крыху больш за два месяцы таму памерла гаспадыня "Галерэі Тызенгаўза" Галіна Сарока, таму на адкрыцці хвіліну маўчання прысвяцілі адразу двум асобам, якія пакінулі значны след у культуры Гродна: галерыстцы і мастаку.