У цэнтры Гродна прайшоў начны вернісаж: на выставе паказалі мазгі, планшэт і 3D-мэпінг
23.07.2014 14:39
—
Новости Культуры
Выстава альтэрнатыўнага мастацтва "Абсанс" адкрылася 22 ліпеня ў 22.00 гродзенскай галерэі "Крыга". Нягледзячы на позні час, вернісаж сабраў ці не рэкордную колькасць наведнікаў.
Два маладыя мастакі - Яўген Рамашоў і Эміль Занько - сабралі на сваёй выставе натоўп, параўнальны з тым, што быў у "Крызе" на мінулагоднім Zabor'ы або на выставах самых знакамітых мастакоў Гродна. Невялікая выстава з карцін і інсталяцый у памяшканні галерэі дапаўнялася візуалізацыямі ў дворыку. Менавіта таму вернісаж і прызначалі на такі нетыповы, позні час - пры сонечным святле праекцыі былі б нябачныя.
Сярод карцін асабліва вылучалася сучаснае пераасэнсаванне Вострава Пасхі, дзе замест каменных галоваў стаяць помнікі Леніну. Сярод жа інсталяцый здзівіў ноўтбук, дзе па коле паказваўся запіс гульні ў Dota 2 - многія не адразу разумелі, што камп'ютар гэта частка выставы, думаючы, што яго тут пакінуў хтосьці з супрацоўнікаў галерэі. Побач - планшэт, на якім можна было безвынікова націскаць кнопкі, злепак мозгу на талерцы, які можна было "прыправіць" палітыкай, модай або рэлігіяй, а таксама звычайныя берушы - усё гэта дзякуючы канцэпцыі аўтараў ператварылася ў мастацкія аб"екты.
Асноўныя ж падзеі адбываліся не ў цесным і душным памяшканні "Крыгі", а ў прасторным дворыку, дзе пасля кароткага афіцыйнага адкрыцця аўтары паказалі даволі просты 3D-мэпінг на загадзя падрыхтаваных "пірамідах", а таксама каляровую візуалізацыю з адным з мастакоў у галоўнай ролі. Фонам грала прыемная IDM-музыка.
Назва выставы "абсанс" цалкам тлумачыць яе змест. Гэты медыцынскі тэрмін азначае кароткачасовае адключэнне свядомасці, або, як кажа слэнгам Яўген Рамашоў "заліпанне". Уласна, мастакі і хацелі, каб наведнікі "заліплі" над іх працамі - адарваліся ад рэальнасці і адправіліся ў палёт думак.
У 23.00 гаспадыня "Крыгі" Марыя Мацко найстойліва папрасіла наведнікаў пачаць разыходзіцца, бо па суседству з галерэяй жывуць людзі, якім шумная імпрэза познім вечарам не абавязкова павінна падабацца. Але госці быццам "заліплі" і яшчэ доўга не хацелі пакідаць гасцінны дворык.