Маларыта павіншавала Аляксея Філатава

Источник материала:  

Павіншаваць яго з гэтай датай у Ляхавецкую бібліятэку-філіял Маларыцкага раёна, дзе праходзілі юбілейныя ўрачыстасці, завіталі паэты Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Мікола Сянкевіч, Іван Мельнічук, Іван Арабейка і іншыя сябры па творчым цэху. Намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Вадзім Шпетны ўручыў юбіляру Ганаровую грамату Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў. Цёплыя словы Аляксей Філатаў пачуў і ад вяскоўцаў. Раённая бібліятэка з нагоды яго юбілею выпусціла буклет «З «Ляхавецкай торбай» па жыцці».

Дзяцінства будучага пісьменніка было апалена вайной. У першы ж яе дзень загінула маці. Потым ён сам трапіў у фашысцкі канцлагер. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў творах Аляксея Філатава. Друкавацца ён пачаў у 1958 годзе. Выдаў каля дзясятка кніжак прозы, адной з апошніх па часе стала кніга «Жывому — жыць».

Александр КУРЕЦ, «СГ»

 

←В Лунинце жали руки победителям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика