Палатно шырынёй 22 метры са сцэнамі латышскага свята песні і танца прыедзе ў Мінск

Источник материала:  
16.07.2014 10:15 — Новости Культуры
17 ліпеня а 18.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта сучасных латвійскіх мастакоў "Самы вялікі хор у свеце". Практ - адна з падзей серыі мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць Рыгу як культурную сталіцу Еўропы 2014 года.



"Самы вялікі хор у свеце" - гэта арт-праект Акадэміі мастацтваў Латвіі, рэалізаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі і Фондам "Рыга 2014". Мэтай праекта стала стварэнне маштабнай карціны ў вобразе народнага Нацыянальнага свята песні і танца Латвіі. Палатно шырынёй 22 метры складаецца з 12 узаемазвязаных карцін, якія адлюстроўваюць бачанне аўтарамі гэтага свята. У адпаведнасці з канцэпцыяй, удзельнікам праекта быў пастаўлены шэраг складаных задач - перадаць адзінства, пабудаваць агульны малюнак, захаваўшы пры гэтым індывідуальны падыход да выявы.


"Самы вялікі хор у свеце" - гэта невербальны спосаб перадаць эмацыйна насычанае паведамленне аб знакавай ролі Нацыянальнага свята песні і танца ў латвійскай культуры.



Аўтары праекта: рэктар Акадэміі мастацтваў Латвіі прафесар Аляксей Навумаў і прарэктар Крістапс Зарінс сумесна з дзесяццю студэнтамі Акадэміі - Янісам Дукатсам, Крысціяну Брекце, Дасу Гаіле, Сандрай Муіжнiче, Іевай Петэрсоне, Лаурай Векмане, Ансісам Бутнорсам, Неанілай Мядзведзевай, Сандзі Ундзенай і Ансісам Бразлінсам.



З часу свайго стварэння ў 2008 годзе шырокафарматная карціна пабывала ў многіх краінах свету, у ліку якіх Францыя, Японія, Швецыя і Туркменістан.

Падчас працы выставы ў Цэнтры сучаснага мастацтва будзе дэманстравацца відэафільм аб працэсе стварэння праекта, аўтарам якога з'яўляецца студэнтка Акадэміі Лiзеце Мураўскіх. Выстава праходзіць пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выставу можна пабачыць да 15 жніўня па адрасе: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск, вул. Някрасава, 3 з 11.00 да 17.30, акрамя суботы и нядзелі. Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: 262-62-15, 399-09-77

←Как Глубокое отпразднует "Вишневый фестиваль-2014"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика