Пераможцы конкурсу «Заспявай.BY» дадуць сумесны канцэрт

Источник материала:  
16.07.2014 12:47 — Новости Культуры


27 ліпеня ў Мінску на адной сцэне ўпершыню сустрэнуцца тры пераможцы конкурсу «Заспявай.BY»: спявачка і кампазітар Лізавета Леўчык, індзі-рэпер Юрась Касцень (SP Kava), а таксама спявак і аўтар песень Віталь Варанко.

Пераможцы конкурсу «Заспявай.BY» дадуць сумесны канцэрт


Конкурс, які зладзілі партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» пры падтрымцы TUT.by, меў на мэце пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта. Шорт-ліст абірала журы на чале з Алегам Хаменкам («Палац»), пераможцу — вядомы украінскі гукарэжысёр і саўндпрадусар Улад Ярун («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі»).

Галоўны прыз — запіс, звядзенне і мастэрынг песні-пераможцы з Уладам Яруном — атрымаў 22-гадовы Віталь Варанко. Запіс адбыўся ў чэрвені, зараз даводзіцца да ладу ў Кіеве. Лаўрэатамі і уладальнікамі каштоўных прызоў сталі 18-гадовая Ліза Леўчык і 24-гадовы Юрась Касцень (SP Kava) — цырымонія іх ўзнагароджання адбудзецца аккурат падчас канцэрта.

27 ліпеня кожны з гэтай тройцы адыграе паўгадзінны сэт. Віталь Варанко разам з сваім бэндам прадставіць песню «Вяртайся» ды яшчэ некалькі беларускамоўных кампазіцый, створаных пад уражаннем ад перамогі ў «Заспявай.BY».

SP Kava разам з дударом Вячкам Красуліным прадэманструе свой арыгінальны погляд на беларускі рэп, сярод іншага прагучыць і кампазіцыя, якая скарыла журы конкурсу — «Эндшпіль» на верш Андрэя Адамовіча.

Нешта асаблівае рыхтуе да выступа Лізавета Леўчык. Некаторыя яе песні прагучаць у суправаджэнні адмысловага госця канцэрту — гурта Tonqixod. Яго лідар, паэт і перакладчык Уладзь Лянкевіч, быў у журы «Заспявай.BY» і асабіста адзначыў творчасць гэтай спявачкі ды выказаў жаданне падтрымаць яе падчас такога адказнага выступу.

Акром таго Tonqixod прэзентуе свой новы сінгл і адыграе свой сэт з абраных твораў, якія ўвойдуць у будучы альбом.

Весці канцэрт будзе Алег Хаменка. Канцэрт пройдзе ў бары «Мир кофе» (вул. Якуба Коласа, 37).



←"Арт-Жыжаль" проходит в Бобруйском районе: керамисты из 8 стран создают уникальные скульптуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика