Анёл мне паказвае шлях
Большасці з нас Марк Шагал вядомы як знакаміты мастак, і мала хто ведае, што ён яшчэ пісаў адметныя вершы. На жаль, не ўсе творы яго захаваліся. Прапануем азнаёміцца з адным з іх, які прысвечаны яго роднаму Віцебску:
Ты помнишь ли меня, мой город,
мальчишку, ветром вздутый ворот...
Река, их памяти испей-ка
и вспомни вновь юнца того,
что на твоих сидел скамейках
и ждал призванья своего.
Там, где дома стоят кривые,
где склон кладбищенский встает,
где спит река,
там золотые деньки я грезил напролет.
А ночью ангел светозарный
над крышей пламенел амбарной
и клялся мне, что до высот
мое он имя донесет.
А вось як гучыць гэты верш у перакла-дзе на беларускую мову:
Мой горад, мяне не забыў ты яшчэ?
Рака твая ў целе маім цячэ.
На лаўках тваіх я праседжваў да рання,
I ўпарта чакаў я, наіўны, прызвання.
Дзе хаты стаяць, занурыўшыся, дзе
на могільнік проста дарога вядзе,
дзе рэчка вясной не шкадуе абшараў,
я ўсе свае дні летуценна прамарыў.
Маланкавай белізною ўначы
ўсе дахі анёл заліваў, летучы.
Анёл мне паказвае шлях мой далёкі,
імя маё ўзносіць вышэй, за аблокі.
Зараз — некалькі слоў звычайных перакладаў:
Араць — пахать
Галасіць — орать
Вяселле — свадьба
Весялосць — веселье
Зжаць — сжать (рожь)
Сціснуць — сжать
Плот — забор
Плыт — плот.
На гэтым сёння ставім кропку. Спа-дзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем.