Жыццё – як песня, песня – як жыццё…
Калектыў, якi наведваюць юнакi i дзяўчаты 6—11-х класаў, быў створаны ў 1995 годзе. Падлеткі займаюцца краязнаўствам, ходзяць у фальклорныя экспедыцыi, дзе вывучаюць абрады, танцавальны этыкет, касцюмы, якiя некалi насiлi нашы продкi.
— Яны з задавальненнем пераймаюць песнi «з голасу», танцы — «з нагi», музыку — «са слыху», — расказвае нязменны мастацкi кiраўнiк Вольга Дульская. — За гэты час памянялася шмат дзяцей. Адны закончылi школу i пайшлi ў самастойнае жыццё. На iх месца прыйшлi другiя, таксама закаханыя ў сваю Бацькаўшчыну. Тут яны навучылiся галоўнаму — шанаваць сваю гiсторыю i традыцыi.
У рэпертуары ансамбля — абрадавыя i пазаабрадавыя песнi, гульнi, найгрышы, узоры народнай харэаграфii.
«Рудабельскiя зорачкi» неаднойчы прызнаваліся лепшым дзiцячым калектывам на фестывалi «Берагiня», адзначаны Граматай ЮНЭСКА. Ансамбль — удзельнiк рэгiянальных, абласных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў, мiжнародных фальклорных конкурсаў, канцэртаў, фестываляў, якiя праходзiлi ў Беларусi, Украiне, Расii, Германii. З 2005 года калектыву прысуджана званне «Узорны мастацкi калектыў».
Наталья ВАКУЛИЧ, «СГ»