Незапланаваны ўрок пісьменніцы
Незапланаваны летні ўрок адбыўся на мінулым тыдні ў Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы. І правяла яго не настаўніца, а пісьменніца з Віцебска Святлана Гук (Дзядзінкіна), якая прэзентавала сваю кнігу «Юшка Вялеса» з серыі «Скарбы роднай прыроды», што распачало выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Чаму менавіта на Браслаўшчыне пажадала сустрэцца аўтарка з юнымі чытачамі. Адказ просты: яе кніга аб прыродзе і гістарычнай спадчыне гэтага ўнікальнага азёрнага краю.
Жанр яе — дакументальная аповесць, заснаваная на фактах. Галоўныя героі, Міхась і Стасік, выхаванцы Опсаўскай школы-інтэрната, падарожнічаюць па самых прыкметных мясцінах Браслаўшчыны: Відзах, Дрысвятах, гары Маяк, Друі і іншых, знаёмяцца з экалогіяй, жывёльным і раслінным светам, гісторыяй, раскрываюць таямніцы браслаўскіх азёр.
Наогул, тэма экалогіі чырвонай ніткай праходзіць праз усю кнігу.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота аўтара