Жырафа спужалася прывідаў

Источник материала:  

У Музеі гісторыі Гомеля адкрылася ўнікальная мастацкая выстава «АртЛада». Аўтар 37 выстаўленых на ёй малюнкаў, выкананых фарбамі і алоўкамі, — трохгадовая Лада ШЧОГАЛЕВА з Рэчыцы.

 Ужо па іх назвах можна меркаваць пра вялікі і не зусім звычайны ўнутраны свет выхаванкі дзіцячага садка. «Лялькі, якія ляцяць у космас», «Жырафа спужалася прывідаў», «Пірат, робат і кракадзіл гуляюць у карты»…

Адпаведным тэматыцы сюжэтаў юнай аўтаркі арганізатары зрабілі і антураж выставы. Танцы, шоу вялікіх мыльных бурбалак, эквілібры клоўнаў і мімаў. Нягледзячы на наіўнае ўспрыманне навакольнага свету, Лада лічыць сябе дастаткова самастойнай. І не любіць, калі нехта робіць скідку на яе ўзрост. 

←Республиканский театр белорусской драматургии отметит "Купалье вместе с Купалой"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика