Скажу табе, як рыцар рыцару
На фестываль «Меч Лідскага замка» 28 чэрвеня збяруцца рыцары з Беларусі, Расіі, Літвы і Украіны.
Само свята ў двары замка пачнецца тэатралізаванай пастаноўкай, якая будзе прысвечана гісторыі гэтага помніка архітэктуры. Пазней гледачоў чакаюць рыцарскія турніры, дзе каманды будуць спаборнічаць пяць на пяць. Індывідуальныя баі на мячах-бастардах працягнуць святочную праграму.
Як дадалі ў Лідскім раённым метадычным цэнтры народнай творчасці, аматары баявога мастацтва пад сярэдневяковую музыку сучаснага сталічнага ансамбля змогуць прыняць удзел у майстар-класе па кавальскай і ганчарнай справе, наведаць «Горад майстроў». Пасля сярэдневяковых гульняў, кідання сякеры і суліцы, стральбы з лука можна будзе павучыцца бытавым аўтэнтычным славянскім танцам.