Беларускі гурт «Заточка» прыме ўдзел ва ўкраінскім фестывалі «Бандэрштат»

Источник материала:  
13.06.2014 13:56 — Новости Культуры


3 1 па 3 жніўня ва ўкраінскім горадзе Луцк у восьмы раз пройдзе музычны фестываль «Бандэрштат»

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры і ваяроў Украінскай паўстанцкай арміі.

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць ўкраінскія гурты «Скрябін», «Моторрола», «Кому Вниз» і «Роллікс».

Як спецыяльны госць, на фэсце выступіць беларускі гурт «Заточка».

Беларускі гурт «Заточка» прыме ўдзел ва ўкраінскім фестывалі «Бандэрштат»


Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі Таварыш Маўзэр, Vinsent, «Сцяна», Akute і Terrakod.



←Открытие, которое застало врасплох: детской арт-студии "Остров" - 21 год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика