У Віцебску адбудзецца прэзентацыя новага альбому гурта "Вурай"

Источник материала:  
09.06.2014 14:44 — Новости Культуры

"Музыкі завітаюць у Віцебск адразу пасля шэрагу паспяховых канцэртаў у Кіеве. Сёлета фольк-праект "Вурай" выдаў новы альбом з назвай "Раёк". Кружэлка выйшла на ўкраінскім лэйбле "Наш Фармат". А першая прэзентацыя ў Беларусі адбудзецца менавіта ў Віцебску, які яшчэ, відаць, не страціў статусу культурнай сталіцы нашай краіны", - паведаміла TUT.BY арганізатарка віцебскага канцэрта гурта Марына Пятрова.

Канцэрт адбудзецца 15 чэрвеня ў 18.00 у Цэнтры сучаснага мастацтва (пр. Белабародава, 5).

Пасля Віцебска музыкаў чакае Гомель, Мінск, фестываль "Вольнае паветра" ў Шаблях і выступы ў Празе.



"Вурай" добра знаёмы ў Віцебску, музыкі завітвалі ў наш горад ужо тройчы. Сёлета разам з праектам "Забаўлянкі для Янкі" яны зладзілі адмысловы "Калядны ранішнік" для дзяцей. Новы альбом гурта, ужо трэці па ліку, - гэта гарачы сплаў стылістычных накірункаў: ад фольк-року да псіхадэліку і сапраўднага неафольку. Слухачы пачуюць толькі жывыя акустычныя інструменты: скрыпку, флейту, кантрабас, гітару, барабаны, гармонік, жалейкі. "Вурай" не займаецца пераспяваннем народных песень. Абапіраючыся на нашу спадчыну, калектыў стварае абсалютна новыя творы. Музыкі ладзяць уласныя этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх знаходзяць матэрыял для стварэння новых кампазіцый. Канцэрт у Віцебску таксама стане вандроўкай па кантрастнай мадэрнова-старадаўняй Беларусі", - распавяла Марына Пятрова.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
←Украинские артисты не бойкотировали "Славянский базар в Витебске" - Сидоренко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика