Жыццё як прыклад духоўнага служэння
У многім дзякуючы ёй сёння наша краіна з’яўляецца цэнтрам права-
слаўнай культуры. Пакланіцца хрысціянскім святыням сюды едуць паломнікі з усяго свету.
У дзень памяці Еўфрасінні Полацкай у храмах будуць адслужаны святочныя літургіі, а па вуліцах старажытнага Полацка ўпершыню пройдзе некалькі крыжовых хадоў, якія потым злучацца ў адзін: ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Гэтымі ўрачыстасцямі заканчваецца двухтыднёвая, багата насычаная рознымі мерапрыемствамі праграма «На зямлі Еўфрасінні, Рагнеды, Скарыны», прысвечаная 1152-й гадавіне Полацка. У ёй былі і фэст сярэднявечнай культуры, і шэсце па вуліцах горада працоўных калектываў, і гала-канцэрт «Полацкі зоркапад», і міжнародны літаратурны форум «Славянская ліра», і шмат іншага.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота Ларысы МАЛАШЭНІ