У Гарадку плануюць паставіць скульптуру "Та­рас на Пар­на­се"

Источник материала:  
04.06.2014 14:36 — Новости Культуры
Ня­хай сё­ле­та ўпер­шы­ню ста­тус свя­та бу­дзе не рэс­пуб­лі­кан­скім, а аб­лас­ным, у Гарадку ро­бяць усё, каб пра­вес­ці "Да­жын­кі" на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, піша "Звязда".

Ці­ка­вых ідэй шмат. Мно­гае ўжо зроб­ле­на. Яшчэ па да­ро­зе з Ві­цеб­ска да Га­рад­ка ад­чу­ва­еш, што тут ад­бу­дзец­ца неш­та маш­таб­нае і важ­нае. Дзя­сят­кі ра­бо­чых па­шы­ра­юць тра­су. Па ба­ках яе пра­цу­юць са­мыя роз­ныя спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ма­шы­ны для да­рож­ных ра­бот. Тэ­ры­то­рыю по­бач да­ро­гі доб­ра­ўпа­рад­коў­ва­юць.

У Га­рад­ку там і тут неш­та бу­ду­юць, ра­ман­ту­юць, у тым лі­ку і на ту­тэй­шым "Ар­ба­це" - пешаходнай ву­лі­цы Са­вец­кая. На жаль, вель­мі ма­ла за­ста­ло­ся ў рай­цэнт­ры да­моў дарэвалюцый­най па­бу­до­вы. І да кож­на­га - асаб­лі­вая ўва­га, каб пад­час ра­мон­ту ні­чо­га не пашко­дзіць.

Зра­зу­ме­ла, па­шан­ца­ва­ла жыль­цам да­моў, якія зна­хо­дзяц­ца ў ра­ё­не бу­ду­ча­га эпі­цэнт­ра фестываль­ных па­дзей. Фа­са­ды ўцяп­ля­юць, мя­ня­юць да­хі бу­дын­каў. Уся­го на ка­пі­таль­ным рамон­це ця­пер больш за 20 жы­лых да­моў.

Пас­ля рэ­кан­струк­цыі па-но­ва­му бу­дзе вы­гля­даць ме­ма­ры­ял "Не­ўмі­ру­часць". Цэнт­раль­ную пло­шчу Га­рад­ка, якая зна­хо­дзіц­ца ка­ля яго, па­шы­ры­лі, а пом­нік Ле­ні­ну пе­ра­нес­лі. Ця­пер ён ста­іць не­да­лё­ка ад пло­шчы, ка­ля бу­дын­ка бы­ло­га рай­ка­ма пар­тыі (ця­пер там - Дзі­ця­чая шко­ла мас­тац­тваў. - Аўт.).

У пла­нах - уста­на­віць у цэнт­ры Га­рад­ка скульп­ту­ру га­лоў­на­га ге­роя тво­ра "Та­рас на Пар­на­се". Аў­тар гэ­тай са­ты­рыч­на-гу­ма­рыс­тыч­най паэ­мы Кан­стан­цін Ве­ра­ні­цын, як вя­до­ма, на­ра­дзіў­ся на тэ­ры­то­рыі су­час­на­га Га­ра­доц­ка­га ра­ё­на. Між ін­шым, у чэр­ве­ні - 180-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня ад­на­го з за­сна­валь­ні­каў но­вай бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

У Га­рад­ку бу­ду­ец­ца ба­сейн, які бу­дзе не гор­шы, чым у аб­лас­ным цэнт­ры: раз­лі­ча­ны на ча­ты­ры да­рож­кі, кож­ная агуль­най даў­жы­нёй 25 мет­раў. На ра­мон­це і фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чы комплекс з гас­ці­ні­цай, Дом куль­ту­ры, Дом ра­мёст­ваў і фальк­ло­ру, края­знаў­чы му­зей. У кінатэат­ры "Ра­дзі­ма" пла­ну­юць уста­на­віць су­час­нае аб­ста­ля­ван­не для па­ка­зу філь­маў.

Пры­ез­джыя не па­зна­юць ма­дэр­ні­за­ва­ныя і ад­ра­ман­та­ва­ныя чы­гу­нач­ны і аў­та­вак­зал. На рэканструк­цыі - ста­ды­ён, га­рад­скія шко­лы, ка­ле­джы.

На вы­со­кай во­да­на­пор­най ве­жы, якая зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад пло­шчы і якую доб­ра ві­даць з роз­ных кут­коў го­ра­да, за­ма­цу­юць вя­лі­кі га­дзін­нік.

"Звяз­да" ра­ней па­ве­дам­ля­ла пра тое, што ў Га­рад­ку пра­кла­дуць лы­жа­ро­лер­ную тра­су, на якой мож­на бу­дзе пра­во­дзіць між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы ся­род лыж­ні­каў і бія­тла­ніс­таў. Яе ўнікальнасць для Бе­ла­ру­сі яшчэ і ў тым, што зі­ма ў Га­рад­ку што­год не­на­доў­га за­трым­лі­ва­ец­ца. Час­цей за ўсё, ка­лі на поўд­ні кра­і­ны ўжо зай­ма­юц­ца сяў­бой, у Га­ра­доц­кім ра­ё­не яшчэ ля­жыць снег. Та­кім чы­нам га­ра­доц­кая тра­са ста­не моц­ным кан­ку­рэн­там зна­ка­мі­та­га комп­лек­су "Раўбічы". З аб­лас­но­га бюд­жэ­ту 2 міль­яр­ды руб­лёў вы­даткавалі на пра­ек­та­ван­не.

У Га­рад­ку бу­даў­ні­кі пра­цу­юць больш чым на 110 аб'­ек­тах. І ка­лі ўсё за­ду­ма­нае (зра­зу­ме­ла, у пер­шую чар­гу з-за не­да­хо­пу гро­шай) не па­спе­юць рэа­лі­за­ваць да па­чат­ку "Да­жы­нак", гэ­та абавяз­ко­ва ажыц­ця­віц­ца ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве.
←Фонд областной библиотеки пополнился экземпляром Брестской Библии XVI века

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика