Арыгінальнае выданне "Полоцко-Витебской старины" прадаюць на расійскім аўкцыёне

Источник материала:  
02.06.2014 14:27 — Новости Культуры
Другі выпуск "Полоцко-Витебской старины", выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана, прадаюць на расійскім электронным аўкцыёне за 430 долараў.



Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладзечне. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня. Мінімальны кошт лота 14 000 расійскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расійскіх рублёў, што па сённяшнім курсе складае каля 430 долараў.



Другі выпуск "Полоцко-Витебской старины" выйшаў пад рэдакцыяй Клаўдзія Ціхамірава, які на той час быў дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута і сябрам Віцебскай навуковай архіўнай камісіі.

Гэты том збольшага прысвечаны падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Віцебскай губерніі. Менавіта ў ім змешчаны матэрыял пра адкрыццё ў 1912 годзе віцебскага помніка героям гэтай вайны. Акрамя таго ў кнізе апублікаваныя вялікія матэрыялы пра езуітаў ва ўсходняй частцы Беларусі і полацкага князя Усяслава Чарадзея, нарыс пра Бешанковічы, каралеўскія прывілеі, выдадзеныя Віцебску.
←В Сочи открылся юбилейный фестиваль "Кинотавр"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика