"Кірмаш праектаў" у Віцебску: улады і жыхары разам абмяркуюць святкаванне Дня горада

Источник материала:  
01.06.2014 10:08 — Новости Культуры
Віцебск - адметны беларускі горад, дзе святы - гэта не проста кароткачасовыя масавыя "ўцёкі" ад руціны, а, бадай, аснова іміджу горада. Ці адпавядае змест буйных гарадскіх святаў чаканням гараджан? Напярэдадні Дня горада вы асабіста маеце магчымасць далучыцца да такога абмеркавання. Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама абвясціў адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы святкавання.



"Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметнымі, цікавымі і запамінальнымі гарадскія святы, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 10 чэрвеня на "Кірмашы праектаў" - пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні", - паведаміў TUT.BY каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" па Віцебскім рэгіёне Уладзімір Булаўскі.

"Кірмаш праектаў" - публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў. Фармат мерапрыемства - так званая "маланкавая размова".

Каб стаць удзельнікам чарговага "Кірмашу праектаў" у Віцебску, неабходна да 5 чэрвеня ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане.

Выніковая прэзентацыя праектаў, іх грамадскае абмеркаванне і ацэнка адбудуцца 10 чэрвеня 19.00 ў выставачнай залі "Музычная гасцёўня" па адрасе: праспект Фрунзэ, 11.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375-29-894-05-17 (Уладзімір Булаўскі).
←Народному артисту Беларуси Сергею Журавлю сегодня исполняется 60 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика