Уручэнне літаратурнай прэміі Гедройца адбудзецца 2 чэрвеня
29.05.2014 00:08
—
Новости Культуры
Цырымонія ганаравання пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца пройдзе 2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля "Вікторыя", паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.
Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:
1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. - Мінск: "Логвінаў".
2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. - Мінск: "Звязда".
3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. - Мінск: "Мастацкая літаратура".
4. Артур Клінаў. Шклатара. - Мінск: "Логвінаў".
5. Вінцэсь Мудроў. Багун. - Полацк: "Полацкае ляда".
6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. - Мінск: "Мастацкая літаратура".
Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Вроцлаве (Польшча), другое - стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае - чэк ад IdeaBank.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку - Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку - Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы - Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 - Павел Касцюкевіч з кнігай "Зборная РБ па негалоўных відах спорту";
2013 - Уладзімір Някляеў з кнігай "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без".
Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Арганізатарамі конкурсу з"яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатары ўзнагарод - "Ідэя Банк" і Калегіум Усходняй Еўропы ва Вроцлаве.
Мерапрыемства адбудзецца ў кангрэс-холе гатэля "Вікторыя" (пр. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію Гедройца, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на яе афіцыйным сайце www.gedroyc.by.