Віцебск часоў Альгерда. Як жылі, апраналіся, што елі і пілі жыхары сярэднявечанага горада
28.05.2014 16:49
—
Новости Культуры
У канцы жыцця Вітаўта на старонках летапісу з"явяцца радкі: "Видбеск - три стены каменные…". Што меў на ўвазе летапісец, сёння ўжо цяжка сказаць. Але, як нам падаецца, пад першаю сцяной можна разумець умацаванні Ніжняга замка, пад другой - Верхняга, а трэцяя сцяна праходзіла па краі Замкавай гары з яе напольнага боку. За выключэннем бадай што Гродна, ні адзін з гарадоў Беларусі не меў тады такіх магутных умацаванняў.
Але археалагічныя даследаванні Старога замка Гродна канца ХІІІ - пачатку XIV ст. ілюструюць яго заняпад, што было выклікана крыжацкімі паходамі. З іншага боку матэрыялы даследаванняў Віцебска таго часу прэзентуюць высокі ўзровень матэрыяльнай культуры Верхняга замка.
Часы Альгерда - гэта ўсплёск эканамічнага жыцця Віцебска. Горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, а на ўсходніх рубяжах дзяржавы тады панавала зацішша.
Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".