У Мядзеле прэзентавалі кнігу паэта-земляка Рагнеда Малахоўскага
24.05.2014
—
Новости Культуры
Рагнед Малахоўскі. Фота з сайта art-s.by
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 15 мая прайшлі дзве сустрэчы з маладым паэтам-земляком Рагнедам Малахоўскім.Падчас іх прэзентавалі яго кнігу “Жыві”. Адну прэзентацыю наладзілі для бібліятэчных работнікаў раёна, другую – для навучэнцаў гімназіі-інтэрната Мядзела.
“Жыві” – гэта трэці паэтычных зборнік Рагнеда. У ім сабраны вершы на тэмы кахання, паэта і паэзіі, пра Нарачанскі край, філасофская лірыка.
Падчас сустрэч Рагнед Малахоўскі расказаў пра творчыя планы. Апроч вершаў, ён стварае электронную музыку, захапляецца фатаграфіяй. Дамовіліся правесці ў Мядзеле яго фотавыставу.